Заслаўская мастачка падарыла копію іконы Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 6 лістапада, на 140-годдзе з дня нараджэння свм.Парфірыя Заслаўскага, наведаў выставу «Нябесны заступнік», якая ў гэтыя дні экспануецца ў прыхадскім доме сабора іконы «Усіх тужлівых Радасць» г.Мінска.
Анастасія Балыш, аўтар выставы, уручыла Уладыку ў падарунак копію іконы святога мучаніка Парфірыя Заслаўскага, а Мітрапаліт у сваю чаргу дабраславіў Анастасію на новыя творчыя здзяйсненні.
У аматараў іканапісі ёсць добрая нагода таксама наведаць выставу, якая працягне сваю працу да 15 лістапада.