Меню

У сеніцкім садку калядавалі ды шчасця жадалі

14 студзеня у дзіцячым сад  Сеніцы прайшло фальклорнае свята “Прыйшла Каляда – адчыняй варата!”

Да Каляд рыхтаваліся сур’ёзна: дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні, беларускія народныя танцы і вершы.

Так, дзеці старэйшых групы, пераапранутыя ў нацыянальныя касцюмы, прыйшлі калядаваць у хату да дзеда і бабы. З сабой калядоўшчыкі прывялі казу. Гаспадары пачаставалі яе, і козачка стала гуляць з дзеткамі ў розныя гульні. Пасля на свята да дашкалят завіталі цыган і цыганка, якія прывялі з сабой вучонага мядзведзя. Яны таксама парадавалі дзетак гульнямі, танцавалі і спявалі.

Хачацца адзначыць, што мерапрыемства праходзіла на беларускай мове і было бачна, што для дзяцей моўнага бар’еру з дарослымі не існавала, яны самі чыталі вершы і спявалі на роднай мове. А напрыканцы свята ўсіх чакаў стол з рознымі беларускімі прысмакамі.

“Правядзенне мерапрыемстваў па матывах народных свят мае не толькі культурнае і эстэтычнае, але і велізарнае выхаваўчае значэнне. Зараз ва ўсіх дашкольных установах, у тым ліку і ў нашай, вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці, гонару за свой народ і краіну.” – лічыць загадчык дзіцячым садам Вольга Васільеўна Мяльніцкая.

“Патрыятычнае выхаванне ў нас прысутнічае ва ўсіх відах дзейнасці. Кожную пятніцу у садку праходзіць дзень беларускай мовы, калі педагогі паміж сабой і з дзецьмі размаўляюць на роднай мове. А фальклорныя святы далучаюць дзяцей да беларускай культуры і традыцый”. — дадае намеснік зададчыка па асноўнай дзейнасці Юлія Сяргееўна Кандратовіч.

Мы верым, што правядзенне беларускіх народных святаў – Каляды, Масленіца, Купалее, Багач… – стануць традыцыйнымі ў сценах нашай новай дашкольнай установы адукацыі.

 Тэкст: Ілона КРАУЦОВА

Фота: Ілона КРАУЦОВА

 

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59