Министр информации поздравляет редакцию газеты «Прысталічча» с юбилеем
Поздравление вышло в Телеграм-канале Министерства информации 2 февраля. Министр информации Марат Марков обратился к сотрудникам редакции.
«Сардэчна віншую калектыў рэдакцыі з 90-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты — адной са старэйшых у сталічнай вобласці.
Гэта значная падзея, як для рэдакцыйнага калектыву, так і для жыхароў Мінскага раёна, якія сябруюць з выданнем на працягу доўгага часу, бачаць у ім добрага дарадчыка і шчырага суразмоўцу.
Газета мае сваю багатую гісторыю і традыцыі. На яе старонках аб’ектыўна асвятляецца жыццё рэгіёна і яго жыхароў, дзейнасць улады, праца людзей на роднай зямлі, абмяркоўваюцца найбольш актуальныя тэмы, што хвалююць грамадства
Нямала зроблена вамі для захавання духоўнай і культурнай спадчыны малой радзімы, выхавання маладога пакалення.
Аўтарскаму калектыву ўласцівы адказная грамадзянская пазіцыя, прынцыповасць, вернасць прафесійнаму абавязку, што дае магчымасць «Прысталіччу» займаць значнае месца ў інфармацыйнай прасторы Міншчыны.
Шчыра жадаю супрацоўнікам і ўсім сябрам выдання моцнага здароўя, шчасця, новых творчых поспехаў на карысць нашай Беларусі».