Копии чудотворных икон Божьей Матери можно увидеть в Заславле
17 копій цудадзейных абразоў Маці Божай віталі ў Заслаўі ксёндз-пробаш Антоній Клімантовіч і веруючыя заслаўскай парафіі.
10 снежня яны былі дастаўлены ў касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дзе будуць знаходзіцца на працягу гэтага тыдня для агляду і ўшанавання веруючымі і жыхарамі горада.
Мастачка з Маладзечна Ядвіга Сянько, якая напісала 16 з прадстаўленых абразоў, таксама была ў гэты момант у Заслаўі. Яна паведала, што ў свой час яе на такую адказную і далікатную працу дабраславіў мітрапаліт Філарэт Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі. З яго лёгкай рукі мастачка паўтарыла шмат ікон як для праваслаўных храмаў, так і для каталіцкіх.
Дарэчы, сёлета абразы былі выстаўлены на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, дзе падчас агульнай аўдыенцыі іх дабраславіў Францішак.
Сярод копій у касцёле можна ўбачыць у тым ліку абразы Маці Божай Будслаўскай, Маці Божай Жыровіцкай, Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Божай Чэнстахоўскай…