Меню

О чем пишут в газете музея-заповедника «Заславль»

Фото: из архива pristalica.by

Пабачыў свет новы нумар газеты «Заслаўскія зборы», якая падрыхтавана сіламі рэдкалегіі супрацоўнікаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». Чытачы ў гэтым нумары змогуць пазнаёміцца з матэрыяламі, у якіх зроблены агляд падзей, што адбыліся ў кастрычніку. 

Вялікі матэр’ял прысвечаны фэсту «Саламяны сонцакруг». Краіна млыноў, палёў і рамеснікаў. Гэта своеасаблівае пасвячэнне  восеньскаму сонцу, маляванаму небу, саломапляценню, радасці свежага хлеба і местачковых палетак. 

Старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Арцем’ева ў сваім аглядзе распавядае пра выставу, прымеркаваную да свята Пакроваў Божай Маці і якая была прысвечана Багародзічным іконам. З артыкула чытачы даведаюцца больш падрабязна пра іконы з фондаў музея, пра тое, хто стаў іх дарыцелем, а хто перадаў іх на адказнае захоўванне і экспанаванне на час правядзення выставы.

У газеце змешчана навуковая праца аўтарства старшага навуковага супрацоўніка аддзела музейнай педагогікі Ігара Кандратовіча: «Заслаўе ў беларускай культуры». У якой ідзе размова пра фундатара Заслаўскага парафіяльнага касцёла, грамадскага дзеяча і графа Антонія Тадэвуша Пшаздзецкага, пра асобныя моманты яго біяграфіі і некаторыя старонкі з гісторыі святыні, узведзенай па яго задуме і на сродкі роду Пшаздзецкіх побач са старажытнай Заслаўскай Рынкавай плошчай. 

Матэрыялы канферэнцыі – Канфесійны склад насельніцтва Заслаўшчыны ў канцы ХІХ стагоддзя, – утрымлівае ў сабе цікавыя звесткі, якія датычаць непасрэдна як Заслаўя, так і рэлігійных канфесій заслаўчан, моваў, на якіх яны размаўлялі. У аглядзе аўтар спасылаецца на дадзеныя «Першага Усеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі», праведзенага ў 1897 г. Напрыклад, такі факт. Згодна перапісному лісту па Заслаўю, у 1897 г. у мястэчку дзейнічалі 3 праваслаўныя цэрквы (у тым ліку – 2 прыхадскія), 1 капліца, 1 царкоўна-прыхадская школа і 1 яўрэйскі малітоўны дом. У Заслаўскай воласці мелася яшчэ некалькі праваслаўных цэркваў у в.в. Сяледчыкі, Мацкі, Гірэвічы і каталіцкая капліца ў в. Гервелі. 

Чытайце, даведвайцеся для сябе новае пра старажытнае Заслаўе

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59