Заславль готовится к празднику музыки
Ужо ў наступную пятніцу, 26 студзеня, у Заслаўі распачне працу традыцыйнае, 23-е па ліку, Свята музыкі.
Арганізатары мерапрыемства: Мінскі абласны, Мінскі раённы, Заслаўскі гарадскі выканаўчыя камітэты, Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга» падрыхтавалі насычаную праграму.
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у Заслаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Фінальны эстрадны канцэрт – у Заслаўскім гарадскім доме культуры.
Пачнецца фестывальны дзень у 10.30 з конкурса юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах – навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці “Заслаўскі сшытак-2024”.
Канцэрт «Майстэрства духавых» у 12.00 прадставіць Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга».
Выканаўцы: заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь У.Ксёнц (саксафон); артысты аркестра: М.Пятроў (саксафон), С.Фалевіч (трамбон); Я.Марцінкевіч (труба); навучэнец Старадарожскай ДШМ Багдан Мамацюк (саксафон).
У 16.45 – адкрыццё выставы мастацкіх работ навучэнцаў Заслаўскай ДШМ «Мая краіна – Беларусь!».
У 17.00 пачнецца афіцыйнае адкрыццё XXIII Свята музыкі «Заслаўе – 2024» – «Мелодыі народаў свету ў творчасці беларускіх кампазітараў ХХ ст.»
У гэтай частцы прагучыць канцэрт струннага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга. Сола на саксафоне выканае Мікіта Пятроў.
У 19.00 удзельнікі XXIII Свята музыкі чакаюць сваіх гледачоў у гарадскім доме культуры.
У канцэрце “Ганаруся маёй Беларуссю” да аркестра далучацца яго салісты: заслужаныя артысты Беларусі Н.Тамэла і Дз.Качароўскі; лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Т.Глазунова, А.Дзержавец, Р.Рыбакова, А.Карчэўскі, А.Коласаў, Р.Мусвідас, А.Салаўёў. Вакальная група: А.Дзюмін, С.Бударына, А.Пятроў.
Вядучыя канцэртаў: Р.Мусвідас і А.Коласаў. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Рассоха