г. Заславль Образование Общество

Паглядзелi, як дзецi з Заслаўя святкуюць Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, у тым ліку у прысталічным, праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя культурнай імпрэзе. З размахам праходзяць актыўнасці не толькi на грамадскім узроўні – у навучальных установах, бiблiятэках. У Заслаўскай школе імя М. К. Пуцейка вучнi ад малога да вялікага ўзросту на працягу дня могуць паўдзельнічаць у акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску», паспаборнічаць у лінгвістычным турніры і іншых мерапрыемствах.

Адзначым, што актыўнасці будуць праводзіцца не толькі ў само свята – на працягу тыдня беларускай мовы i лiтаратуры.

У мінулым годзе на базе школы прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы сярод 8 класаў. У ім паўдзельнічалі таксама дзеткі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

У гэтым годзе у фае школы ўстаноўлены тэматычныя фотазоны, праходзiць прагляд вiдэаролiкаў пра Беларусь.

Дзецi, выкладчыкі і адміністрацыя школы знялі тэматычнае відэа з з урыўкамі вершаў беларускiх класікаў на роднай мове

– Якiя вашыя любімыя словы на роднай мове? – пацікавiлiся ў малодшых класаў.

– Мне спадабаецца слова «Радзіма», «маці»… – падзяліўся хлопчык

– А мне – «сонейка», «настаўніца», – дапоўнiла дзяўчынка.

– «Цукерка»! – хорам адказалі вучнi.

Затым яны прапанавалі нам паспрабаваць нацыянальныя стравы і прадукты на сапраўдным гастранімічным фэсце «Смак беларускай мовы». Тут прадстаўлены аладкi, дранiкi, цукеркi, хрушчы i нават бульба.

Дарэчы, да гэтай гародніны ў маленькіх і дарослых заслаўчан стаўленне асаблівае. Нагадаем, што менавіта тут улетку здымаўся кліп на рытмiчны народны хiт «Бульба-дэнс», якi cпявае таленавiтая дзяўчынка з Магiлева Ангелiна Волкова. Як толькі зайграла мелодыя на музычнай паўзе «Няхай гучыць беларуская мова», хлопцы і дзяўчынкi пачалі дружна танчыць, весялiцца.

Не першы год ініцыятарам цікавых гульняў, сустрэч, турніраў і іншых пазакласных заняткаў з’яўляецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Аршанская. Ёй дапамагаюць калегі Жанна Шостак і Ганна Казлоўская. Бачыць такую ​​колькасць зацікаўленых вучняў ім у радасць. Таццяна Чаславаўна адзначыла, што ніводны школьны перапынак не абыходзіцца без актыўнасцей.

Міжнародны дзень роднай мовы святкуецца з 1999 года. Галоўныя мэты – заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Подписывайтесь на нас в Telegram

Тэкст: Яна ВАСЬКОВА

Фота: аўтара, з архiва суразмоўніцы