Паглядзіце, якое класнае відэа зрабілі падлеткі з Бараўлянаў пра творчасць Максіма Багдановіча

31 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае віншаванню ўдзельнікаў анлайн-конкурсу чытальнікаў «Пад Зоркай Венерай» па творчасці Максіма Багдановіча. Пераможцамі была вызначана творчая праца вучняў Бараўлянская гімназіі.

Ужо пасля пачатку прыёма заявак стала ясна, што конкурс стане значнай падзеяй ў сацыякультурным жыцці нашай краіны, а актыўнасць яго з’яўляецца лепшым доказам таго, што творчасць Максіма Багдановіча, аднаго з самых яркіх і неардынарных паэтаў Беларусі, працягвае жыць у сэрцах і розумах нашых грамадзян, асабліва – сярод дзяцей і моладзі.

Каля 2000 відэа, якія прыйшлі на электронную пошту конкурсу, задалі надзвычай высокую планку канкурэнцыі

Членам арганізацыйнага савета было вельмі важна адабраць найбольш яркія, неардынарныя і крэатыўныя работы.

Заслужаная перамога дасталася Алісе Бенько, Арцёму Падгайскаму, Захару Прыбыша, Раману Сасноўскаму, Цімафею Комель і Андрэю Кастыку. Яны зрабілі працу пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Анны Пацэль, загадчыка бібліятэкі Таццяны Падкапаевай.

Відэа з’яўляецца жывым доказам таго, што любы чалавек здольны дасягнуць небывалых вышынь у дасягненні сваёй мэты, калі падысці да справы з упартасцю і натхненнем. Колькі любові да паэзіі Максіма Багдановіча і беларускай мовы вучні Баравлянская гімназіі ўклалі ў сваю працу, адчуваецца нават скрозь экран манітора.

 Тэкст: Святлана РАКЕЦКАЯ

Фота аўтара

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59