Выборы-2018

 

Официально

Регион

Фестывальныя вечары ў Пятрышках

 Пятрышкі — край песенны і гасцінны. Тут прайшоў XXV раённы фестываль народнай творчасці “Песенны край”.  Традыцыйнае мерапрыемства падарыла песні,  танцы, жарты і цудоўны настрой жыхарам аграгарадка і не толькі.

Пятрышкі — край песенны і гасцінны. Тут прайшоў XXV раённы фестываль народнай творчасці “Песенны край”.  Традыцыйнае мерапрыемства падарыла песні,  танцы, жарты і цудоўны настрой жыхарам аграгарадка і не толькі.Сёлета гасцямі сталі народны ансамбль народнай песні “Славянскі настрой” (Ратамскі сельскі дом культуры), ансамбль народнай песні “Скарбніца” (Навасельскі дом культуры і вольнага часу) і народны ансамбль  “Чарніца” (Заслаўскі гарадскі дом культуры). Парадавалі выступленнем і мясцовыя зоркі з заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля песні і танца “Спатканне” Пятрышкаўскага сельскага дома культуры.

Фестываль “Песенны край” стаў сапраўдным святам і для выканаўцаў, і для гледачоў. 

— Мы прыехалі з задавальненнем, як і заўсёды, — адзначылі ўдзельніцы калектыву “Славянскі настрой” Ларыса Рымша і Антаніна Круглова. —Любім народныя песні, захапляемся чароўнымі гукамі музычных інструментаў. Калі душа спявае, кожная творчая сустрэча ў радасць. У вольны час дома выступаем перад маленькімі ўнукамі. Ім падабаецца. Хочацца, каб ад бабуль дзецям перадаліся і захаваліся трапяткія адносіны да народнай творчасці, яе вытокаў.

— Немагчыма застацца дома, калі ў Пятрышках разварочваюцца такія падзеі, — падзялілася думкамі мясцовая жыхарка Алена Грыгор’ева. — З асаблівым нецярпеннем чакалі фестываль і дзеці. Ім вельмі падабаюцца святочная атмасфера, музыка і, безумоўна, салодкія пачастункі.

—  Падобныя культурныя падзеі мы ніколі не прапускаем, — расказалі Людміла Парамонава і яе дачка Арына. — Прыемна бачыць, што нашы традыцыі аднаўляюцца і працягваюцца. Яшчэ хацелася, каб была магчымасць паглядзець на старадаўнія абрады. 

Сёння яны выклікаюць усё большую цікавасць у многіх краінах. Маюць вялікі поспех за мяжой і нашы самабытныя артысты. 

 Ансамбль песні і танца “Спатканне” таксама выступае не толькі ў Беларусі, а і ў іншых краінах. Менавіта яго мастацкі кіраўнік Сяргей Кудзін з’яўляецца заснавальнікам фестывалю “Песенны край”.

— Пачатак  добрай традыцыі мы паклалі разам з тымі, каго больш чым дваццаць гадоў назад аб’яднаў ансамбль “Спатканне”, а таксама аддзелам культуры Мінскага райвыканкама, — сказаў Сяргей Кудзін.  — Выдатна, што фестываль жыве і штогод збірае ў Пятрышках людзей, каго яднаюць любоў да радзімы і народнай музычнай творчасці.

Таццяна ШЫМКО. Фота аўтара.

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter