Выборы-2018

 

Официально

Регион

МАЛЫ ЗНАК, АЛЕ ЗАНАДТА ВАЖНЫ

 На тэрыторыі Шчомысліцкай сярэдняй школы Мінскага раёна адбылося aдкрыццё адмысловага помніка знаку апострафу. 

Калектыў школы вырашыў зазірнуць на цэлыя стагоддзі назад у 1596 год, калі Лаўрэнцій Зізаній выдаў на беларускіх землях першы друкаваны буквар. Гэтую знамянальную  дату Шчомысліцкія школьнікі  вырашылі адлюстраваць на школьным двары ў выглядзе  надпісу, зробленага з пластыка. Літара “А” значыць азбука. Дарэчы, слова азбука інакш называецца буквар ці лемантар. У нашых суседзяў з Расійскай Федэрацыі, есць помнік літарам “А”,“Ё”, “П”, “М”, “Р”, “Л”, “Э”, “О”, “Х”. У нашай краіне ёсць помнік літары “Ў” у Полацку.

Апостраф прыйшоў да нас з грэчаскіх царкоўных кніг. Гэта не літара, а знак. Вельмі важны раздзяляльны знак.

Права адкрыць адзіны ў свеце помнік апострафу калектыў прадаставіў дырэктару школы Марату Касцяневічу.  

На працягу свята вучні і госці адгадвалі загадкі рэбусы, крыжаванкі, шукалі таямнічы знак апостраф. І, безумоўна, пад час адкрыцця помніка гучалі вершы на беларускай мове.

Вось апостраф. Гэта знак.

Вельмі важны ён аднак.

З’езд, пад’езд — напішам проста,

Калі ўспомнім пра апостраф.

Напрыканцы свята быў праведзены конкурс малюнкаў апострафа на асфальце, у якім пераможцы, вучні 3 класа, атрымалі цудоўную кнігу на беларускай мове, дзе яны адшукаюць вельмі шмат апострафаў.

Вікторыя ШУМСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Шчомысліцкая СШ”

 

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter