Канстытуцыю абмяркоўваюць у Шаршунах

«Канстытуцыя: час і перамены» – размова пад такой назвай прайшла для наведвальнікаў мясцовай бібліятэкі. Яе загадчыца Ала Гаеўская расказала аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці, якая бярэ свой пачатак ад Статута Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг.

Што тычыцца навейшага часу, то Беларусь мела 6 Канстытуцый: 1918 г. (часовая), 1919 г., 1927 г., 1937 г., 1978 г. У 1990 г. была прынята дэкларацыя «Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР», згодна якой на карце свету з’явілася дзяржава з назвай Рэспубліка Беларусь. 15 сакавіка 1994 г. была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, змяненні ў якую ўносіліся ў 1996 і 2004 гг.

– Сёння абмяркоўванне праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю неабходна. Гэта выклікана далейшым развіццём грамадства і змяненнямі ў свеце, – лічыць Ала Гаеўская.

Тэкст: Лізавета МАЗУРЧЫК

Фото: старонка бібліятэкі ў «ВК»

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59