Общество

Каладзішчанская школа №2 сабрала на кірмашы на лячэнне дзяўчынкі больш за 2000 рублёў

18 снежня ў Каладзішчанскай школе №2 прайшоў кірмаш «А Каляды блізка!». Усе сродкі, заробленыя на кірмашы, а гэта амаль 2000 беларускіх рублёў, будуць адпраўлены на лячэнне Кіры Куцці з Узды.  

На кірмашы магчыма было ўбачыць гульні, конкурсы, выступленні артыстаў і творчых калектываў школы. На інтэрактыўных пляцоўках «Інтэлектуальныя гульні», «Зімовыя забавы», «Спартыўныя гульні» кожны жадаючы зарабляў мясцовую валюту «калядныя рублі», якімі можна было разлічыцца ў «Калядным кафэ».

Навучэнцы разам са сваімі бацькамі прыгатавалі шмат смачных страў і вырабаў ручной працы, якія яны мелі магчымасць прадаць, каб дапамагчы адной маленькай дзяўчынкі.