Прысталiчча

Газета Минского района

Каранавірус: у краіне аднаўляецца рост



 Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на 2 верасня ў Беларусі зафіксавана 72 141 выпадкаў каранавіруса. Гэтыя лічбы сведчаць аб тым, што ў нашай краіне аднаўляецца рост захворванняў на COVID-19. Аб чым варта памятаць, каб засцерагчы сябе ад гэтай напасцівосенню,– у нашым матэрыяле.

Есць агульныя рэкамендацыі па прафілактыцы каранавіруса: не выходзіць з дому без асаблівай патрэбы, не ладзіць сустрэчы, без якіх пакуль можна абысціся, адкласці наведванне ўстаноў аховы здароўя, калі гэта не носіць неадкладны характар. Не варта хадзіць адно да аднаго ў госці. Пенсіянерам і людзям пажылога ўзросту не рэкамендуецца сустракацца з дзецьмі і ўнукамі – дзеці не адносяцца да групы рызыкі і ў іх захворванне праходзіць лёгка, але яны могуць стаць пераносчыкамі. Трэба пазбягаць месцаў, дзезбіраецца натоўп (грамадскі транспарт, крамы, паліклінікі, аптэкі, выставы, тэатры і г.д.), а таксама кантактаў з людзьмі, у якіх ёсць прызнакі рэспіраторнага захворвання.

Існуе шмат дыскусій аб тым, ці варта выкарыстоўваць медыцынскую маску і ці сапраўды яна засцеражэад захворвання на каранавірус. Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ухваляе выкарыстанне маскі ў выпадках магчымага кантакту з хворымі людзьмі. Медыкі рэкамендуюць пазбягаць рукапацісканняў і пацалункаў пры вітанні,як можна часцей мыць рукі вадой з мылам (не менш за 20 секунд), выкарыстоўваць антысептык ці антысептычныя вільготныя сурвэткі. Трэба шматразова праводзіць вільготнае прыбіранне ў памяшканні, дзе вы знаходзіцеся, асабліва ўважліва варта адносіцца да ручак, поручняў, сталоў, крэслаў, камп’ютарных клавіятур і мышак, тэлефонаў, пультаў кіравання, іншых прадметаў, да якіх часта датыкаюцца людзі.

Пажылым не рэкамендуецца самастойна хадзіць у краму ці аптэку, бо янызнаходзяцца ў зоне рызыкі, – гэта можна даручыць больш маладым сваякам.

Але ёсць і добрыя навіны: як перадае БелТА, Беларусь першай атрымае вакцыну ад каранавіруса «Гам-КОВІД-Вак», якуюза пяць месяцаў распрацаваліМіністэрства абароны Расійскай Федэрацыі і Нацыянальны даследчы цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі. Вядома таксама, што беларусы змогуць узяць удзел у трэцім этапе выпрабаванняў вакцыны.

Мікалай Заяц

 

Оставить комментарий: