Прысталiчча

Газета Минского района

Прайшлі Каляды, усе ім рады



Далучыць дзяцей да нацыянальных традыцый імкнуцца ў Астрашыцка-Гарадоцкім яслях-садзе, дзе правялі  прыгожае і вясёлае народна–абрадавае свята  “Каляды”.
Гэта раённы праект. На ім пабывала наш карэспандэнт.
Дарэчы, напярэдадні свята ў садку завучвалі з дзеткамі беларускія абрадавыя песні, разглядалі малюнкі аб беларускіх святах, гульнях, вялі размовы аб народных звычаях і традыцыях. Знаёміліся з беларускімі музычнымі творамі, разглядалі этнічныя прадметы (абрусы, адзенне, калаўроты, посуд, прылады працы і г.д.).
Вера КАРАНЕЦ Фота аўтара