Прысталiчча

Газета Минского района

Свята музыкі



25 студзеня ў горадзе Заслаўе  пройдзе чарговае,  XIX свята музыкі, якое ладзіць заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара.
Падчас свята пройдзе “Заслаўскі сшытак” – гэта конкурс юных выканаўцаў -- вучняў дзіцячых школ мастацтваў Мінскай вобласці, дзе возьмуць удзел тры прадстаўнікі Мінскага раёна.  У праграме мерапрыемстваў -- канцэрты творчых калектываў знакамітага аркестра. Адна з цікавых падзей -- адкрыццё мастацкай выставы “Спадчына”, дзе будзе прадстаўлена сучаснае беларускае ткацтва секцыі тэкстылю Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.