Выборы-2018

 

Официально

Регион

Новости Беларуси

 
©БЕЛТА

Шчодры кошык да свята

Сапраўды, усё пачынаецца… з зямлі: ад першага зярнятка да першага завітка збожжа ў руцэ хлебароба. Сёння сельская гаспадарка – адзін з асноўных кірункаў развіцця краіны, які бярэ свае вытокі ў глыбокай старажытнасці. Уявіць нават цяжка, у што маглі б ператварыцца вялікія гарады, калі б сваю дзейнасць спынілі працаўнікі сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці?! 

 
Сёння людзі прывыклі да перапоўненых прадуктамі паліц у крамах і нават не задумваюцца, што ўсё гэта – вынік крапатлівай працы хлебаробаў і прамыслоўцаў: менавіта яны, людзі зямлі, забяспечваюць харчаваннем усю краіну. Дарэчы, гэта не абавязкова работнікі буйных аграпрамысловых комплексаў, а людзі, якія ўсё жыццё правялі на зямлі – працавалі ў асабістых падсобных гаспадарках, на невялікіх прадпрыемствах прыватнага бізнесу, гадуючы жывёлу, развіваючы агародніцтва, раслінаводства і перапрацоўваючы вырашчаную прадукцыю для спажывання грамадствам. Яны забяспечваюць усіх нас свежым малаком і мясам, садавіной і гароднінай... 
 
У дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці кожнаму, хто мае дачыненне да зямлі, хочацца пажадаць вялікага прызнання і павагі за працу і старанні, высокага дастатку і перспектыўных ідэй, верных таварышаў і сяброў, упэўненых пазіцый і баздакорна выкананых планаў. 
 
Рэдакцыя газеты сумесна з УП «Агракамбінат «Ждановічы» ў гонар свята прапануе чытачам прыняць удзел у віктарыне і стаць уладальнікам спецыяльнага прызу, заснаванага для пераможцы. 
 
Удзельнічайце і выйгравайце!
 
Прыз атрымае той, хто першым дашле адказы на адрас нашай электроннай пошты: pristalica@mail.ru. 
Імя пераможцы  ў наступным нумары. 
 
Жадаем поспехаў!
 
Наталля Мальцава 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter