Жатва-2018

 

Официально

Регион

Новости Беларуси

 
©БЕЛТА

У хатніх умовах і з поўнай адказнасцю

Намеснік старшыні камiсii Другога Астрашыцка-Гарадоцкага ўчастка для галасавання № 71 Віктар Яўгенавіч ЦІШКЕВІЧ і жыхар вёскі Мар'яліва Мікалай Мікалаевіч ШУБАДЗЁРАЎ падчас галасавання дома.

Для інвалідаў, пажылых людзей, а таксама для тых, хто па стане здароўя не можа прыйсці на  выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, арганізавана работа выязных камісій.

На Другім Астрашыцка-Гарадоцкім участку для галасавання №71  працягваюць паступаць заяўкі ад выбаршчыкаў на галасаванне дома.

Нават у хатніх умовах працэдура галасавання праходзіць хвалююча, урачыста і самае галоўнае — законна і правамоцна. Вядзецца асобная ведамасць, а бюлетэні адпраўляюцца ў спецыяльную скрыню.  

Голас за свайго кандыдата аддаў і жыхар вёскі Мар’яліва Мікалай Мікалаевіч Шубадзёраў. Яго наведалі намеснік старшыні выбарчай камісіі Віктар Яўгенавіч Цішкевіч і член камісіі Марыя Рыгораўна Кандраценя.

—    Асабліва прыемна выязджаць да выбаршчыкаў на дом, — адзначыў Віктар Яўгенавіч. — Бо, нягледзячы на сур’ёзны ўзрост ці праблемы са здароўем, людзі імкнуцца выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Заяўкі на галасаванне дома працягваюць прымаць да 18 гадзін. Па званку члены выбарчай камісіі любога ўчастка гатовыя выехаць да выбаршчыкаў.


                                                       Ксенія ЦІХАН
 

 

 

 

 
 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter