• Размер шрифта:
  •  
  •  
  •  
  •  
 

Службы региона

Сотрудники УВД Минского райисполкома назначены на вышестоящие должности

Руслан Лиштван, подполковник милиции, 1980 года рождения. В 2002 году окончил Академию МВД Республики Беларусь. До декабря 2003-го трудился...

Укротители огня

Ежегодно в Беларуси 19 января отмечается День спасателя. Переоценить роль сотрудников Министерства по чрезвычайным ситуациям сложно. Особенно в...

Крещенские купания: традиция для тех, кто здоров

Существует эта традиция как у нас, так и в некоторых других странах. Чаще всего это просто окунание на православный праздник Крещения Господня (19...

Вопрос специалисту

Как физическому лицу стать на учет в налоговых органах? ПОРЯДОК ПОСТАНОВКИ НА УЧЕТ Порядок постановки физических лиц на учет в налоговых органах...

Налоги плюс комфорт

В инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Минскому району передовое нововведение: 2 января открылся центр обслуживания...

Занимаемой должности соответствует

Советский лозунг «Кадры решают все» актуален и сегодня, считает начальник отдела организационно-кадровой работы Минского райисполкома...

Киберпреступники не скроются!

Перемены происходят в разных областях нашей жизни. И все, казалось бы, направлено на улучшение ее качества, в том числе в сфере высоких технологий....

Родительских прав лишить!

В минувшем году в суд Минского района поступило 31 исковое заявление о лишении граждан родительских прав. 28 из этих заявлений судом удовлетворено....

Сядзіба па суседству з Чыкага і апальная нявеста

Узор правінцыйнага класіцызму, прыстанішча аднаго з багацейшых людзей Мінска пачатку XX стагоддзя, савецкая пагранзастава. Што тоіць сядзібна-паркавы комплекс у Новым Полі? Куды знік дом хроснай маці Янкі Купалы Алімпіі Замбжыцкай? Што ведае падчарка мовазнаўцы Браніслава Тарашкевіча пра шэкспіраўскую гісторыю кахання Друцкага-Любецкага і Сніткі? Раскрываем таямніцы разам з праектам турыстычнага маршруту «Мінскае кола».

Дарога імчыць на Ракаў. Пасля Рыжскага падзелу Беларусі мястэчка адышло да Польшчы. Зараз можна свабодна ціснуць на газ, пакуль не стануць бачнымі абрысы сталіцы беларускіх кантрабандыстаў і памежнікі не спыняць, але экскурсіі ў любым выпадку няма чаго турбавацца: яе маршрут зварочвае на подступах да ракаўскіх ваколіц. Пункт трэці «Мінскага кола»: Новае Поле. Перад мірным дагаворам 1921 года тут праходзіла дэмаркацыйная лінія, пасля вёска ўвайшла ў склад тэрыторыі БССР. У цэнтральнай яе частцы захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх. Ва ўладаннях старажытнага княжацкага роду ў міжваенны час знаходзілася савецкая пагранічная застава.

Друцкім-Любецкім належалі землі былога Ракаўскага графства. Падчас савецка-польскага супрацьстаяння сям’я князя Іераніма Друцкага-Любецкага, члена Савета Мінскага сельскагаспадарчага таварыства і праўлення Мінскага камерцыйнага банка, дэпутата Дзяржаўнай думы, пераехала з Новага Поля ў Ракаў. Іеранім лічыўся адным з багацейшых людзей Мінска пачатку мінулага стагоддзя, памёр у Варшаве ад «іспанкі» у 1919 годзе.

Новае Поле з фронту, 1914 год

– Дзе мяжа, там заўжды кантрабандысты, розныя хабары… У 1920–1930-я гады Ракаў пераўтварыўся ў беларускі Чыкага, – гаворыць адзін з ініцыятараў праекта турыстычнага маршруту «Мінскае кола» Павел Каралёў. – Крамы, рэстараны, кафэ, публічныя дамы. Ракаўскае крымінальнае мінулае ў аўтабіяграфічным рамане «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» апісаў Сяргей Пясецкі, кантрабандыст, працаваў на некалькі разведак свету. Нарадзіўся ў Ляхавічах, пахаваны ў Гасцінгсе (Вялікабрытанія. – Аўт.) Існуе думка, што ён мог рыхтаваць прататыпа агента 007 Джэймса Бонда. Кажуць, што яшчэ ў 1960-я гады на Ракаўшчыне людзі, закрываючы фіранкі, гралі ў карты на золата, срэбра і долары. Часам маглі знайсці так званыя маліны: дуплы, у якіх кантрабандысты рабілі хованкі.

Ракаў, Новае Поле стаяць на Мінскім узвышшы. Людзі называюць мясцовасць горнай. Пагоркі, лагчыны, лясы, лугі, рачулкі, халодная рака Іслач. Паблізу шмат санаторыяў, прыхільнікі актыўнага адпачынку любяць сплаўляцца на байдарках. Гэта значыць, што тут хапае патэнцыяльных турыстаў.

Тыповая шляхецкая сядзіба XIX стагоддзя належыць Навапольскаму аграрна-эканамічнаму каледжу. Яе гісторыя звязана з такімі гучнымі прозвішчамі, як Агінскія, Сялявы, Друцкія-Любецкія. Фальварак з калонамі быў узведзены Сялявамі ў 1820-я гады, у канцы 1830-х перайшоў да Друцкіх-Любецкіх. Новыя гаспадары дабудоўваюць спачатку правую частку сядзібы, якая выконвала гаспадарчыя задачы, а потым левую з вежай – «дэкаратыўную». Захаваўся таксама старажытны парк, амбар-лядоўня. 

Даводзілася чуць, што сядзібны дом ардынарны.  Сапраўды, рэзідэнцыя князёў у класічным стылі з двума параднымі ўваходамі глядзіцца ў вёсцы вельмі арганічна. З тыльнага боку, дарэчы, хутчэй за ўсё, да будынка прылягала капліца.

Але калі прырода і вясковы побыт надакучвалі, прадстаўнікі заможнага роду маглі адправіцца ў госці да сваякоў у пышны Версаль. Не, не ў каралеўскую рэзідэнцыю Францыі, а ў Шчучын. Друцкія-Любецкія пабудавалі там двайнік версальскага палаца «Малы Трыянон». Быў адкрыты пасля рэканструкцыі ў 2015 годзе.

І падчас экскурсіі, і ў Сеціве даводзілася сустракацца з нараканнямі наконт цяперашняй расфарбоўкі гісторыка-архітэктурнага помніка. Правая частка сядзібы зараз блакітная, сярэдзіна пясочнага і лімоннага колераў, левая вежа – шэра-блакітная з белым. «Колеравае афармленне рэжа вока», «а ці пафарбавалі б так свой дом?», «расфарбоўка жахлівая», «такое ўражанне, што фарбавалі рэшткамі», «трэба ўсё ж такі прытрымлівацца першапачатковага стылю помніка» – вось такія меркаванні распаўсюджаны. 

Трэба аддаць належнае каледжу: даглядаюць маёнтак, сочаць за тым, каб не цёк дах, былі зашклёны вокны, фарбуюць, ахоўваюць, пры тым што аб’ём работ немаленькі. Але ўсё ж такі зусім не звяртаць увагі на гармонію, аўтэнтычнасць, стыль нельга. Добра, каб падтрымліваць помнік у належным стане дапамагалі спонсары. Сядзіба знаходзіцца на балансе каледжа, але захоўваць спадчыну – агульная справа. 

Пасля ўсталявання мяжы лёс многіх Друцкіх-Любецкіх склаўся трагічна. З ракаўскіх пагоркаў можна было пабачыць Новае Поле, але вярнуцца туды было нельга. 

– Мяжа для людзей стала нечаканасцю, – кажа Павел Каралёў. – У 1921 годзе трагічна загінула маладая Крысціна з роду Друцкіх-Любецкіх. Дзяўчына старалася бліжэй падысці да родных мясцін, і пры нявысветленых абставінах была забіта савецкімі памежнікамі.

Яе маці Марыя так і не ачулася ад удару, забітая горам, яна пайшла з жыцця ў 1946 годзе.. Абедзве жанчыны пахаваны на ракаўскіх могілках.

Сын Іераніма Друцкага-Любецкага Канстанцін падчас Першай сусветнай вайны служыў у Рускай імператарскай арміі, удзельнічаў у савецка-польскай вайне ў складзе Войска Польскага, у міжваеннае дваццацігоддзе служыў у ім на кіруючых пасадах, у 1939-м трапіў у савецкі палон пры спробе прарвацца ў Венгрыю. У красавіку 1940-га расстраляны ў Быкоўні пад Кіевам.

Захаваліся і іншыя гісторыі пра род Друцкіх-Любецкіх. Адной з іх падзялілася падчарка мовазнаўцы Браніслава Тарашкевіча і траюрадная пляменніца выдаўца першай беларускамоўнай газеты Аляксандра Уласава Ірына Ніжанкоўская з роду Снітак. Яе дзед – Андрэй Снітка, знакаміты беларускі гісторык і археолаг.

Спадарыня Ніжанкоўская ўзгадала амаль шэкспіраўскую сямейную легенду. Князь з Друцкіх-Любецкіх пакахаў дзяўчыну са Снітак, але княгіня-маці адразу дала зразумець, што шлюбу не дапусціць. Закаханыя пакутавалі, працягвалі таемна сустракацца і ніяк не згаджаліся забыць адно аднаго. І праз гады іх каханне не згасла, таму ўрэшце малады атрымаў бацькоўскі дазвол. Адбываецца вяселле, сужэнцы строяць планы на будучыню, аднак раптам жанчына памірае пры родах…

Населены пункт хавае свае таямніцы. У 1952 годзе ў Новае Поле быў перавезены маёнтак Замбжыцкіх, у якіх арандавалі зямлю бацькі беларускага песняра Янкі Купалы. Драўляныя сцены з калонамі разабралі, калі ў Вязынцы пабудавалі музей, перавезлі і… тут яны згубіліся. Дзе знаходзіцца сядзіба Алімпіі Замбжыцкай, хроснай маці Вані Луцэвіча, невядома да сёння.

Святлана ВАШЧЫЛА

Комментарии:

31.01.2018 10:01 Ігар Мельнікаў:

Чытайце кнігу "Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.". Там шмат і пра Новае Поле і пра савецка-польскі кардон. Дарэчы, ёсць і здымак князёўны Крысціны.

http://www.istpravda.ru/bel/news/15589/

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: