Службы региона

Без очередей и долгого ожидания

С 27 ноября 2018 года начала свое функционирование обновленная служба «одно окно» Минского районного исполнительного комитета. Какие...

Без дыма и огня

Как показывает статистика, с начала этого года в пристоличном районе наблюдается рост числа пожаров и погибших от огня. Зачастую виновны сами...

Об обязательном медосмотре при заключении трудового договора

В соответствии с п. 6 ч. 1 ст. 26 Трудового кодекса Республики Беларусь (далее - ТК) при заключении трудового договора наниматель обязан...

8 лет тюрьмы за мошенничество в особо крупном размере

Прокуратурой Минского района поддержано государственное обвинение по уголовному делу по обвинению 36-летнего гражданина Российской Федерации Л.,...

Поножовщина на почве несовпадения политических мнений

Вступил в силу приговор, вынесенный гражданину Украины, осужденному за совершение преступления против жизни и здоровья человека. Осужденному М. 32...

Иван Кузьменко: Каждая поездка зимой – это маленький экзамен

Погода в пристоличье сейчас одинаково не устраивает и любителей настоящей зимы, и тех, кто предпочитает тепленькие деньки. Холодно, неуютно, а...

З хлеба і солі складаецца шчасце людское

Яны жывуць думкамі пра ўраджай: колькі намалацілі за дзень, а раніцай выязджаюць у поле з упэўненасцю, што бункеры іх камбайнаў напоўняцца нашмат больш, чым учора. Яны не ўяўляюць свайго жыцця без хлеба – свежага, духмянага, з водарам роднай нівы. Яны – сапраўдныя героі жніва: Міхаіл Саладуха і Віктар Стэльмах.
 
Прозвішчы гэтых хлебаробаў даўно вядомыя не толькі ў Мінскім раёне, але і вобласці, нават рэспубліцы. Вось і сёлета яны першымі пераступілі трохтысячны рубеж па намалоту збожжа на палях агракамбіната «Ждановічы». 
 
З высокімі працоўнымі дасягненнямі аграрыяў павіншавалі першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама  Ігар Макар, старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко, а таксама прафсаюзныя лідары. 
 
Ігар Макар адзначыў, што сёлета з боку абласных і раённых улад, а таксама сельскагаспадарчых арганізацый было зроблена ўсё магчымае, каб атрымаць ураджай не менш за два мільёны тон збожжа, але, на жаль, падвяло надвор’е. Аграрыі сумленна працавалі і працягваюць працаваць, пераадольваючы тысячныя рубяжы намалотаў.
 
Міхаіл Саладуха і Віктар Стэльмах – вопытныя камбайнеры, удзельнічаюць ва ўборцы ўраджаю каторы год запар. Можна сказаць, што іх перамогі  ўжо сталі добрай традыцыяй, натхняюць іх на новыя рэкорды.
Першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама  Ігар Макар і старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко прымаюць шчодры каравай прысталічнай нівы
 
Старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко выказаў шчырую падзяку ўсім механізатарам за падрыхтоўку і зладжаную працу на ўборцы ўраджаю.
 
– На вас раўняюцца іншыя экіпажы, раўняецца  моладзь не толькі прысталічча, але  і ўсёй вобласці, – падкрэсліў  Іван Іванавіч, звяртаючыся да герояў  жніва. – Мы ганарымся вамі, жадаем здароўя і новых дасягненняў.
 
А вось Міхаіл Саладуха цвёрда ўпэўнены, што яго асабісты поспех – заслуга калектыву агракамбіната ў цэлым.
 
– Любому выніку папярэднічае граматная праца агранамічнай службы: павышаная ўвага да падрыхтоўкі глебы, догляду пасеваў, а таксама аховы раслін, – адзначае Міхаіл Уладзіміравіч. – Нам, камбайнерам, застаецца паставіць толькі кропку   і прыкласці максімальныя намаганні, каб своечасова ўбраць хлеб і дасягнуць высокіх вынікаў.
 
На хлебнай ніве агракамбіната «Ждановічы» для працаўнікоў створаны ўсе ўмовы: арганізавана гарачае харчаванне, своечасовы рамонт машын, зладжана працуе інжынерная служба.
 
– Тэхніка практычна новая, эксплуатуецца шосты сезон, – падкрэслівае Віктар Стэльмах. – У гэтым годзе складанасцей не было, абышлося без паломак.
 
Дарэчы, Віктар Васільевіч у сельскую гаспадарку прыйшоў шаснаццацігадовым (у 98-м), а з 2005 года працуе ў агракамбінаце «Ждановічы», камбайнерам – 11-ы сезон.
 
Безумоўна, за высокімі паказчыкамі – штодзённая цяжкая праца (хлопцы прачынаюцца а пятай раніцы і вяртаюцца дадому пасля заходу сонца). Але яна  ацэнена па заслугах. І вяскоўцы, і гарадскія жыхары шануюць працу камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў сушыльных установак, іншых працаўнікоў.
 
На пытанне, у чым сакрэт поспеху, Міхаіл Саладуха і Віктар Стэльмах адказваюць сціпла, па-мужчынску: у добрасумленных адносінах да працы, у любові да зямлі, да сваёй прафесіі, да сям’і. Усе іх намаганні  – дзеля дабрабыту родных і блізкіх, тых, хто чакае з цёплай вячэрай, разумее, якая цяжкая праца хлебароба. Дарэчы, Віктар Стэльмах прызнаўся, што грашовае ўзнагароджанне выдаткуе на жонку, дзяцей, на патрэбы сям’і. 
 
Міхаіл САЛАДУХА:
 
– Будзе лад – будзе і вынік, а значыць, і хлеб. Я, напрыклад, люблю «Водар». Лічу, што ён самы смачны, духмяны. Хлеб павінен быць на стале ў кожнага. 
 
Аксана САВЕНЯ
 
 
Алена Саладуха:
 
– Муж, можна сказаць, знікае з нашага жыцця падчас уборачнай. Сыходзіць на досвітку, прыходзіць, калі ўжо даўно сцямнела. Але мы добра разумеем, што ён заняты сваёй любімай справай, працуе для сябе, для нас – яго сям’і.
 
Вельмі ім ганарымся: і дзеці, і блізкія людзі, і суседзі. Усе сочым за яго поспехамі. Сама стараюся яго ва ўсім падтрымліваць: дзе словам, дзе справай. Увага патрэбна кожнаму чалавеку, асабліва з такой цяжкай працай, як у майго мужа.
 
Што б яму ні ўручылі, заўсёды ўсё нясе ў дом – кветкі, падарункі. З упэўненасцю магу сказаць, што мой муж працаголік: кожны год імкнецца сабраць як мага больш збожжа і пабіць уласныя рэкорды.
 
Я збіраю ўсе газеты з артыкуламі пра майго мужа і фатаграфіі, дзе ён ёсць. У нашым доме нават вісіць дошка гонару з рознымі выразкамі. Хочацца, каб ён бачыў і адчуваў, што ім ганарацца і яго шануюць. Калі чалавек адчувае ​​падтрымку, то ёсць стымул і далей плённа працаваць і дасягаць новых вяршынь.
 
Таццяна Стэльмах:
 
– Мой муж для мяне заўсёды самы лепшы! І якіх бы вынікаў ён ні дасягнуў, усё роўна буду яго падтрымліваць і імкнуцца чымсьці дапамагчы. Але ж занадта добра ведаю свайго мужа, і іншага выніку ў гэтым годзе ад яго не чакала. Ён заўсёды імкнецца зрабіць як мага больш, не мае ні хвіліны на перадышку.
 
Для сям’і ён ніколі і нічога не шкадуе. Чаго б мне ці дзецям ні захацелася або спатрэбілася – па меры магчымасці стараецца даць усё. Ды і без падтрымкі ў такой складанай прафесіі нікуды. Калі чалавеку няма для каго старацца і каму даказваць свае магчымасці, то можа і не быць такіх высокіх вынікаў. Калі ў сям’і ўсё добра, то і на працы ўсё будзе выдатна!
 
Падчас уборачнай дзеці вельмі сумуюць па бацьку, без гэтага аніяк. Але яны сталеюць і добра разумеюць, што тата працуе. А калі ўсё ж атрымліваецца, што меншае дзіця да прыходу мужа яшчэ не спіць, то адразу бяжыць шчаслівае да яго з крыкам: «Тата!». Абдымае, радуецца, што дачакаўся. Дзецям пастаянна расказваем аб працы бацькі, паказваем, што ён робіць. Бо яны павінны ім ганарыцца!

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: