Жатва-2018

 

Официально

Регион

Новости Беларуси

 
©БЕЛТА

Добры дзень, ніўка, жыта спелае!

 Жніво пачалося! На адным з палеткаў агракамбіната «Ждановічы» ўрачыста і па-гаспадарску ладзілася раённае свята «Зажынкі». Нават дажджлівае надвор’е змянілася сонечным: напэўна, сама прырода вырашыла праявіць клопат пра добры настрой камбайнераў і вадзіцеляў. Толькі са светлымі думкамі можна пачынаць адказную справу – уборку хлеба. «Ёсць хлеб – будзе мір, шчасце і багацце», – так казалі нашы продкі. Верым у гэта і мы, сённяшнія жыхары прысталічча.

Сімвал зажынак – духмяны каравай – для старшыні Мінскага райвыканкама Івана Крупко і ўдзельнікаў свята

Пакланіліся хлебнай ніве і роднай зямлі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, сельвыканкамаў, а таксама жыхары аднаго з мікрараёнаў беларускай сталіцы, які знаходзіцца літаральна праз дарогу ад палеткаў агракамбіната. 

– З кіраўнікамі гаспадарак мы аб’ехалі палеткі, агледзелі пасевы, – адзначыў старшыня Мінскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко. – Нягледзячы на засуху, ураджай сёлета чакаецца неблагі. Збожжа трэба прыбраць за трыццаць каляндарных дзён. Гэтая задача нам пад сілу, і магчымасці для яе вырашэння ў нас таксама ёсць. Хлеб трэба прыбраць хутка і без страт.

З цёплымі словамі віншавання кіраўнік раёна звярнуўся да камбайнераў, бо яны асноўная сіла ў працэсе жніва. Ад іх майстэрства і адказнасці залежыць лёс ураджаю, кожнага каласка, пра які клапаціліся аграрыі.  

Перад галоўным стартам героі жніва – камбайнеры

Іван Іванавіч падкрэсліў, што на ўсіх этапах уборкі павінна быць зладжанасць у рабоце тэхнікі і людзей. Неабходна паклапаціцца пра правілы бяспекі і сачыць за тым, каб удзельнікі жніва былі забяспечаны ўсім неабходным для працы.

Па традыцыі кіраўніку раёна ўручылі хлебны каравай. Каравай – сімвал пераемнасці ў рабоце хлебаробаў, надзеі на паспяховае завяршэнне жніва, якое, мяркуючы па надвор’і, абяцае быць няпростым.

Хлеб – святая справа: жнеі рыхтуюцца зжаць першы сімвалічны сноп

Святары, протаіерэй Павел і іерэй Антоній, адслужылі малебен, папрасілі божай благадаці для прысталічнай нівы, акрапілі тэхніку і ўдзельнікаў урачыстасці святой вадой. 

Божая міласць сёння патрэбна жніву як ніколі. Дажджы, што прайшлі напярэдадні ўборкі, зрабілі недаступнымі для тэхнікі палеткі з нізкім гарызонтам. Багацце вільгаці не лепшым чынам адбілася і на паспяванні збажыны.

Зберагаем традыцыі: важкае «золата» ў дзіцячых далоньках

Дарэчы, агракамбінат «Ждановічы» – самы буйны ў Мінскім раёне вытворца збожжа. Штогод тут намалочваюць прыкладна 50–60 тысяч тон хлеба (гэта параўнальна з аб’ёмамі яго вытворчасці ў невялікім, асобна ўзятым раёне рэспублікі).

На ўскрайку поля, засеянага азімай пшаніцай, сталі ў рад камбайны. У гаспадарцы іх 21. Такога камбайнавага парка больш няма ні на адным сельскагаспадарчым прадпрыемстве раёна. Машыны ў асноўным новыя, айчыннай і замежнай вытворчасці.

Разам з усімі працуе неаднаразовы пераможца рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы збожжа, добра вядомы ў Мінскім раёне і за яго межамі камбайнер Міхаіл Саладуха.

– Камбайн да працы падрыхтаваў надзейна, – паведаміў ён. – Спадзяюся, што і ў гэтым сезоне дасягну высокіх вынікаў. Толькі б надвор’е не падвяло, надта ж яно капрызнае гэтым летам.

Магутны гул рухавіка абудзіў наваколле

Святочны настрой прысутным падарылі ўдзельнікі калектыву народнай творчасці Лашанскага СДК. Яны парадавалі яркімі танцавальнымі нумарамі і абрадавымі песнямі. 

 Нібыта ў даўніну, жанчыны ў нацыянальных беларускіх строях сярпамі зжалі першы сноп і падалі яго старшыні райвыканкама. Гэта сімвалізавала пачатак уборкі.

Сапраўднае жніво распачалося пасля таго, як генеральны дырэктар агракамбіната «Ждановічы» Рыгор Чуйко даў каманду камбайнерам выйсці на палетак.  Караблі збожжавай нівы вырулілі на загонкі. 

Камбайнеры запусцілі жняяркі – і праца пайшла!

Алег Шведаў

Фота Паўла АРЛОЎСКАГА

Комментарии:

27.07.2018 18:46 Анна:

"...Нібыта ў даўніну, жанчыны ў нацыянальных беларускіх строях сярпамі зжалі першы сноп і падалі яго старшыні райвыканкама. ....

Дзякуй!!! Менавіта ў даўніну жнейкі так і рабілі: першыя снапы аддавалі старшыням райвыканкамаў!)) Брава Шведаву!

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter