Службы региона

Без очередей и долгого ожидания

С 27 ноября 2018 года начала свое функционирование обновленная служба «одно окно» Минского районного исполнительного комитета. Какие...

Без дыма и огня

Как показывает статистика, с начала этого года в пристоличном районе наблюдается рост числа пожаров и погибших от огня. Зачастую виновны сами...

Об обязательном медосмотре при заключении трудового договора

В соответствии с п. 6 ч. 1 ст. 26 Трудового кодекса Республики Беларусь (далее - ТК) при заключении трудового договора наниматель обязан...

8 лет тюрьмы за мошенничество в особо крупном размере

Прокуратурой Минского района поддержано государственное обвинение по уголовному делу по обвинению 36-летнего гражданина Российской Федерации Л.,...

Поножовщина на почве несовпадения политических мнений

Вступил в силу приговор, вынесенный гражданину Украины, осужденному за совершение преступления против жизни и здоровья человека. Осужденному М. 32...

Иван Кузьменко: Каждая поездка зимой – это маленький экзамен

Погода в пристоличье сейчас одинаково не устраивает и любителей настоящей зимы, и тех, кто предпочитает тепленькие деньки. Холодно, неуютно, а...

Дзякуй за працу і ўраджай

У народзе кажуць, што хлеб – усяму галава. І хоць сёння на абедзенным стале беларусаў хапае розных прысмакаў, хлеб заўсёды займае сваё пачэснае месца. 
 
Нашы продкі, наразаючы духмяны бохан, прыціскалі яго да грудзей, да самага сэрца, бо добра ведалі, якой цяжкай працай даецца кожная луста. Нездарма адным з самых першых і шаноўных святаў у славян былі Дажынкі. Яны маюць глыбокія гістарычныя карані і звязаны з самым чаканым для хлебароба часам – заканчэннем жніва. Менавіта ад таго, колькі збожжа атрымана ў выніку клапатлівай працы на полі, залежаў дабрабыт селяніна. І калі сельскія жыхары, якія складалі большасць насельніцтва краіны, збіралі вырашчаны ўраджай, яны ўрэшце дазвалялі сабе адпачыць, пагуляць, парадавацца зробленаму. Добры ўраджай даваў нашым продкам ра-
дасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
 
Па заканчэнні працы на полі жнеі ўпрыгожвалі апошні сноп кветкамі і рознакаляровымі стужкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Там пачыналася застолле з абавязковымі абрадавымі стравамі – блінамі з маслам ды кашай. Пры гэтым у кожнай беларускай мясцовасці меліся адметнасці, свае традыцыі, якія перадаваліся праз пакаленні. Аднак заўсёды галоўная «дзеючая асоба» – жытнёвы сноп і каравай, які ўвасабляў Яго Вялікасць Хлеб. 
 
Сёння «Дажынкі» – свята з нацыянальным каларытам, у цэнтры якога – зноў жа Хлеб. Па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы народнае свята ператварылася ў сапраўдны фестываль-кірмаш і па размаху і самабытнасці бадай што не мае сабе роўных у Еўропе. Калі раней у ім прымалі ўдзел толькі сяляне, то цяпер гэта агульнанацыянальная падзея, заўсёды яркая, непаўторная і радасная. Гэта даўно ўжо не проста сімвал завяршэння аграрнага сезона, а важная падзея для раёна, вобласці і краіны. Па шматгадовай традыцыі падчас урачыстасці пераможцы спаборніцтва атрымліваюць заслужаныя падарункі. Вялікі дзякуй вам, дарагія хлебаробы, за вашу нялёгкую, добрасумленную працу! Моцнага вам  здароўя, шчасця і дабрабыту! Няхай у вашых сем’ях і на роднай зямлі пануюць мір і згода! n

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: