Службы региона

Без очередей и долгого ожидания

С 27 ноября 2018 года начала свое функционирование обновленная служба «одно окно» Минского районного исполнительного комитета. Какие...

Без дыма и огня

Как показывает статистика, с начала этого года в пристоличном районе наблюдается рост числа пожаров и погибших от огня. Зачастую виновны сами...

Об обязательном медосмотре при заключении трудового договора

В соответствии с п. 6 ч. 1 ст. 26 Трудового кодекса Республики Беларусь (далее - ТК) при заключении трудового договора наниматель обязан...

8 лет тюрьмы за мошенничество в особо крупном размере

Прокуратурой Минского района поддержано государственное обвинение по уголовному делу по обвинению 36-летнего гражданина Российской Федерации Л.,...

Поножовщина на почве несовпадения политических мнений

Вступил в силу приговор, вынесенный гражданину Украины, осужденному за совершение преступления против жизни и здоровья человека. Осужденному М. 32...

Иван Кузьменко: Каждая поездка зимой – это маленький экзамен

Погода в пристоличье сейчас одинаково не устраивает и любителей настоящей зимы, и тех, кто предпочитает тепленькие деньки. Холодно, неуютно, а...

Дзе справа, там і слава!

На галоўнае свята хлебаробаў сабраліся лепшыя з лепшых: камбайнеры-тысячнікі, вадзіцелі, калектывы зернесушыльных комплексаў, аграномы, інжынеры. Аграрыі былі ў добрым настроі. На тварах панавалі ўсмешкі.
 
Святочныя мерапрыемствы ладзіліся на адкрытай пляцоўцы ля Сеніцкага цэнтра культуры. Адным з самых запамінальных момантаў свята стала шэсце працаўнікоў вёскі. Кожны выхад аграрыяў суправаджаўся дружнымі апладысментамі. Падчас урачыстай дзеі на сцэнічную пляцоўку быў дастаўлены галоўны сімвал свята – шмат’ярусны раённы каравай, выпечаны з мукі новага ўраджаю. Беражліва і з гонарам прынялі караваі старшыня Мінрайвыканкама і кіраўнікі гаспадарак. 
 
У сваім прывітальным слове кіраўнік раёна Іван Крупко адзначыў, што гэты год быў няпростым для хлебаробаў прысталічча – з-за засухі пацярпела шмат пасеваў зерневых. Але ўсе выдатна праявілі сябе ў гарачую пару жніва. Механізатары, камбайнеры, вадзіцелі, спецыялісты і кіраўнікі гаспадарак зрабілі ўсё, што ад іх залежыць, каб на нашых сталах кожны дзень быў хлеб і да хлеба. Іван Іванавіч назваў лепшыя гаспадаркі раёна і прозвішчы лідараў жніва-2018. Кіраўнік раёна выказаў удзячнасць усім за зладжаную работу і сялянскую мудрасць і пажадаў спрыяльнага надвор’я, урадлівай глебы, высокіх ураджаяў і добрых прыбыткаў.
 
Урачыстай была і цырымонія ўзнагароджання выдатнікаў жніва. Яе адкрыў Іван Крупко.
 
Працягнуў чараду віншаванняў і ўручэння заслужаных узнагарод намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Неўмяржыцкі. Сяргей Пятровіч пажадаў працаўнікам прысталічча поспехаў ва ўсіх пачынаннях, надалей спрыяць росквіту Міншчыны і краіны ў цэлым.
Шчырыя вітанні хлебаробам даслаў генеральны дырэктар ААТ «Мінаблаграсэрвіс» Сяргей Юркевіч. Госць адзначыў, што Мінскі раён па праву заняў прызавое месца абласнога спаборніцтва на ўборцы хлеба, і заклікаў не зніжаць планку, надалей дабівацца высокіх ураджаяў.
 
Шмат цёплых слоў адрасаваў аграрыям старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Лабушаў, які таксама прыехаў на свята не з пустымі рукамі. Мікалай Аксёнавіч назваў удзельнікаў уборачнай кампаніі прафесіяналамі сваёй справы, якія прадэманстравалі сапраўднае майстэрства ў няпростых пагодных умовах. Падзякі гучалі ў адрас механізатараў і вадзіцеляў, спецылістаў, кіраўнікоў, прафсаюзных актывістаў. Асобна быў адзначаны кіраўнік раёна.
 
Далей эстафету віншаванняў і ўзнагарод працягнулі старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода і старшыня Мінскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святаслаў Марцінчык. Яны пажадалі лепшым прадстаўнікам прысталічнай зямлі заўсёды мець удосталь хлеба, здароўя і шчасця. Святаслаў Лявонцьевіч падвёў вынікі конкурсу сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на лепшы каравай (цудоўная калекцыя караваяў была выстаўлена побач з Сеніцкім цэнтрам культуры). Першае ганаровае месца прысуджана ААТ «Гастэлаўскае», другое – саўгасу «Мінскі», трэцяе – ААТ «Рапс».
 
На працягу ўсёй праграмы раённага свята працаўнікоў вёскі гучалі музычныя прывітанні, падрыхтаваныя лепшымі творчымі сіламі прысталічча. Завяршылася мерапрыемства канцэртам беларускай спявачкі Вольгі Плотнікавай у рамках грамадзянска-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!».
 
Святлана ВАШЧЫЛА
 
 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: