Жатва-2018

 

Официально

Регион

Новости Беларуси

 
©БЕЛТА

Іван КРУПКО: «Дзе жывеш і працуеш – зона тваёй, павышанай, адказнасці»

 У Мінскім раёне новы кіраўнік. Пасведчанне старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта з рук губернатара Анатолія Ісачанкі атрымаў Іван Крупко. Сумесна з камандай спецыялістаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў ён змог дасягнуць дынамічнага развіцця Нясвіжскага раёна, які ўзначальваў больш за 7 гадоў. Цяпер перад новым кіраўніком сталічнага рэгіёна яшчэ больш важныя і маштабныя задачы: развіццё эканомікі, сацыяльнай сферы, навядзенне парадку на зямлі.

ёння Мінскі раён – гэта асаблівая тэрыторыя Мінскай вобласці не толькі з-за  геаграфічнага статусу. У першую чаргу тут сканцэнтраваны шматлікія буйныя прамысловыя аб’екты з вялікім патэнцыялам, перадавыя сельскагаспадарчыя вытворчасці, дзейнічае шырокая сетка добра абсталяваных медыцынскіх, адукацыйных, культурных устаноў, функцыянуюць сучасныя фізкультурна-аздараўленчыя комплексы. Безумоўна, такі рэгіён патрабуе эфектыўнай расстаноўкі  кіруючых кадраў. 

Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатолій Ісачанка зазначыў, што, паводле статыстычных даных, колькасць  насельніцтва Мінскага раёна складае каля 220 тысяч. Усе дарогі да сталіцы ідуць праз Мінскі раён. Пытанні вытворчасці сельгаспрадукцыі, будаўніцтва жылля, буйныя інвестыцыйныя праекты таксама «завязаныя» на Мінскім раёне. Сёння ён з'яўляецца не толькі горадаўтваральным для Мінскай вобласці, а можна сказаць, «зверхутваральным» для цэнтральнага рэгіёна ў цэлым. Значыць, і кіраваць тут павінен чалавек дасведчаны, вядомы, акуратны ва ўсіх адносінах, прыстойны, які зможа надаць дынаміку развіццю рэгіёна, каб  Мінскі раён дасягнуў яшчэ большых паказчыкаў і стаў эталонам для ўсёй рэспублікі.  

Дадзеную думку падтрымаў і экс-старшыня Мінскага райвыканкама Пётр Ярмаш:

– Асаблівыя словы падзякі хачу сказаць у адрас Анатолія Ісачанкі. Яму сёння куды больш складана, чым  усім: Міншчына – рэгіён маштабны тэрытарыяльна, тут неабходна дзейнічаць у рэжыме шматзадачнасці, вырашаць мільён праблем і пытанняў. Дзякуючы яго аналітычнаму розуму, асаблівым падыходам і чалавечым адносінам ужо многае зроблена за даволі кароткі час. Вядома, што без яго асабістай падтрымкі, а таксама ўдзелу аблвыканкама немагчыма станоўчая дынаміка развіцця сталічнага раёна. 

Мінскі райвыканкам узначаліў Іван Крупко. Чалавек прынцыповы, аб'ектыўны і сумленны, разумны і адказны. Тыя тэхналогіі, якія ён укараніў у Нясвіжы, маюць права на прымяненне і ў Мінскім раёне. Я больш чым упэўнены, што гэта дасць станоўчы вынік, і ён зможа дасягнуць першага месца па валавым прыросце ў сельскай гаспадарцы, палепшыць паказчыкі па іншых напрамках. У Мінскім раёне моцныя кадры, усе без выключэння. Таму гэта будзе агульная заслуга – і кіраўнікоў, і простых працаўнікоў.

– Як кажуць, лепш за ўсё пакінуць пасаду кіраўніка тады, калі ўсе паказчыкі выкананы, – рэзюмаваў Пётр Арсеньевіч.

Губернатар нагадаў, што Пётр Ярмаш аддаў раёну 38 гадоў, больш за 10 з іх быў кіраўніком Мінскага райвыканкама. Працаваў сумленна і адкрыта, укладаў душу, жыў працай і поўнасцю аддаваў сябе ёй. Таму і вынік атрымаўся відавочны. Мінскі раён значна прыбавіў у сваім развіцці: будаваліся жыллё, дарогі, новыя прадпрыемствы, павышаўся дабрабыт жыхароў. Але, вядома,  жыццё не стаіць на месцы, падказвае новыя кадравыя рашэнні. Наперадзе вялікая і адказная калектыўная праца па далейшаму ўдасканаленню функцыянавання ўсіх сфер сталічнага рэгіёна. 

– Мінскі раён знаходзіцца пад пастаяннай увагай, таму ён павінен быць на перадавых пазіцыях, стаць галоўным у краіне, – падкрэсліў старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко.

Іван Іванавіч – ураджэнец Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Мае дастатковы вопыт і валодае якасцямі, неабходнымі кіраўніку: ініцыятыўны, адказны, патрабавальны да сябе і да вынікаў сваёй працы, моцны гаспадарнік і граматны кіраўнік. У 2016 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». 

Сталічны раён павінен стаць эканамічным лідарам. Такі пункт гледжання выказаў старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко, адказваючы на ​​пытанні журналістаў. Асноўныя намаганні плануе накіраваць на вырашэнне задач, пастаўленых Прэзідэнтам падчас прызначэння яго на новую пасаду. 

Аснова  асноў – эканамічнае развіццё. Рэнтабельнасць вышэй за ўсё. Стратныя прадпрыемствы павінны быць узяты пад пільную ўвагу выканкама і эканамічных службаў. Яшчэ адзін важны аспект – стварэнне працоўных месцаў з высокай заработнай платай, занятасць насельніцтва, прыцягненне прамых замежных інвестыцый, рэалізацыя эфектыўных інвестпраектаў. 

У ліку прыярытэтаў і сацыяльная сфера, работа медустаноў, школ і дзіцячых садоў, аб’ектаў спорту і турызму. Без гэтага немагчыма дзейнасць усёй сістэмы ў цэлым.

Кадры сёння вырашаюць усё, зона іх адказнасці – стабільная праца прадпрыемстваў, ідэалогія канкрэтнага рэгіёна. Пільнай  увагі патрабуюць кадры ўсіх узроўняў – дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватнай формы ўласнасці. Прадпрыемствамі альбо ўстановамі павінны кіраваць граматныя і годныя людзі. «Асабліва цаню разумных і старанных людзей, тых, хто ўносіць слушныя прапановы, выказвае цікавыя думкі, ад гэтага багацееш сам, ад гэтага можа змяніцца ўсё вакол», – падкрэслівае Іван Крупко.

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі – яшчэ адна важная задача для ўсіх. Трэба дайсці да кожнага аграгарадка, пасёлка, вёскі, вуліцы і дома… Каб кожны разумеў: там, дзе жывеш і працуеш, – зона тваёй, павышанай, адказнасці.

– Мая прыярытэтная задача, каб мінскі рэгіён стаў галоўным, адным з лепшых у краіне, – адзначае старшыня Мінскага райвыканкама. – Тут жывуць разумныя і таленавітыя людзі, якія вераць у сябе, вераць у будучае. Да іх інтарэсаў і меркаванняў трэба прыслухоўвацца ў першую чаргу.  

Глыбока сімвалічна, што новая старонка летапісу Міншчыны пачалася ў Год малой радзімы. Сёння не толькі ўлада – кожны жыхар сталічнага раёна павінен задумацца пра будучыню сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў. Берагчы тое, дзеля чаго нашы дзяды і прадзеды ахвяравалі жыццём. Мір і спакой роднай зямлі. І зрабіць усё магчымае, каб роднае прысталічча стала  яшчэ больш прыгожым, прывабным і багатым.  

Наталля МАЛЬЦАВА, Ксенія ЦІХАН

Комментарии:

03.04.2018 23:10 Сергей:

Іван Іванавіч вядома аграрнік вопытны і за с\х раёна можна не турбавацца. Аднак, не хлебам адзіным жывы чалавек. Асабліва "прысталiчны". Так, што "культур-мультур" давядзецца таксама не забываць. Тое што артыкул на беларускай мове ўжо радуе.

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter