Службы региона

Без очередей и долгого ожидания

С 27 ноября 2018 года начала свое функционирование обновленная служба «одно окно» Минского районного исполнительного комитета. Какие...

Без дыма и огня

Как показывает статистика, с начала этого года в пристоличном районе наблюдается рост числа пожаров и погибших от огня. Зачастую виновны сами...

Об обязательном медосмотре при заключении трудового договора

В соответствии с п. 6 ч. 1 ст. 26 Трудового кодекса Республики Беларусь (далее - ТК) при заключении трудового договора наниматель обязан...

8 лет тюрьмы за мошенничество в особо крупном размере

Прокуратурой Минского района поддержано государственное обвинение по уголовному делу по обвинению 36-летнего гражданина Российской Федерации Л.,...

Поножовщина на почве несовпадения политических мнений

Вступил в силу приговор, вынесенный гражданину Украины, осужденному за совершение преступления против жизни и здоровья человека. Осужденному М. 32...

Иван Кузьменко: Каждая поездка зимой – это маленький экзамен

Погода в пристоличье сейчас одинаково не устраивает и любителей настоящей зимы, и тех, кто предпочитает тепленькие деньки. Холодно, неуютно, а...

Кірмаш у Юзуфова

 Восень — пара сельскагаспадарчых кірмашоў, дзе можна не толькі па даступных цэнах набыць садавіну і агародніну, але і зарадзіцца добрым, пазітыўным настроем. Такі кірмаш адбыўся  і ў аграгарадку Юзуфова. І гэта невыпадкова.

 Мясцовы сельвыканкам і дом культуры такім чынам рашылі напярэдадні Міжнароднага дня Маці прыпаднесці усім матулям сумесны незвычайны падарунак — восеньскі кірмаш. Бо галоўны клопат кожнай маці — накарміць і апрануць сваю сям’ю. Падобнае мерапрыемства праводзілася тут упершыню, але стала зразумела, што людзям гэта не толькі цікава, але і патрэбна. Вяскоўцы змаглі набыць свежую рыбу з рыбнай гаспадаркі “Чырвоная Слабада” садавіну і агародніну цяплічнага агракамбіната “Ждановічы”, адзенне і абутак. На кірмашы можна было палюбавацца вырабамі народных умельцаў і прыдбаць карысныя рэчы. Свае работы прадставіла майстар па вязанні кручком Таццяна Цыплянкова. Яна здзіўляла ўсіх сваімі чароўнымі шалямі ды хусцінамі. Сапраўднымі цудамі з лазы парадавала жыхароў Алена Гурэцкая і паказала майстар-клас па лозапляценні. Бяспройгрышная латарэя, раставыя лялькі і вялікі святочны канцэрт на працягу ўсяго кірмашу прынеслі шмат прыемных хвілін вяскоўцам і сталі сапраўдным падарункам для ўсіх жанчын-маці. Амаль дзве гадзіны радавалі гледачоў удзельнікі мастацкай самадзейнасці Юзуфоўскага СДК. З прыгожа аформленай пляцоўкі гучалі трапныя жарты і вясёлыя песні у выкананні ансамбля “СпелаЯ Вішня” і яго кіраўніка Аляксандра Цыплянкова. Усім даспадобы прыйшліся і прыпеўкі ў выкананні Галіны Кішэні. Вяскоўцы спявалі разам з артыстамі, скакалі, удзельнічалі ў гульнях і атрымоўвалі прызы. Ніводнае свята на свежым паветры ў Юзуфова не праходзіць і без гарачага шашлыка з кафэ “На ростанях” з Вішнёўкі, бо, як вядома, чалавек галодны — ні на што не годны!

Хочацца верыць, што восеньскі кірмаш стане тут добрай традыцыяй, а ў наступным годзе свой тавар прадставяць і мясцовыя ўласныя гаспадаркі. Адным словам, яго наведаюць тыя, у каго ёсць што прадаць, за што купіць і хто проста пажадае падарыць сабе хвіліны прыемнага адпачынку.

   Марына ПАШКЕВІЧ, мастацкі кіраўнік Юзуфоўскага СДК.

 
 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: