Выборы-2018

 

Официально

Регион

Не пакідайце ж мовы нашай…

Свята беларускай мовы прайшло ў ДУА “Рогаўскі ВПК дзіцячы сад —  сярэдняя школа”. Выхаванцы старэйшай групы пад кіраўніцтвам  Алены Кейзер перанеслі гледачоў у госці да  жыхароў імправізаванай беларускай хаткі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах выказалі сваю любоў да роднай мовы ў вершаваных радках, заклікаючы ўсіх прысутных любіць, шанаваць і размаўляць па-беларуску. Пад акампанімент баяна музычнага кіраўніка дзіцячага садка Галіны Хоміч дашкаляты скакалі, спявалі меладычныя беларускія песні і прыпеўкі. Бацькі, педагогі і вучні школы атрымалі сапраўдную асалоду ад ўбачанага і пражытага на свяце. Кожны зрабіў для сябе выснову: дзякуючы такім мерапрыемствам, у любы час, у любым стагоддзі будзе жыць і ўшаноўвацца нацыянальная самабытная культура.

Пятро ПАЛЯШЧУК, намеснік дырэктара ДУА “Рогаўскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа”
 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter