• Размер шрифта:
  •  
  •  
  •  
  •  
 

Службы региона

Сотрудники УВД Минского райисполкома назначены на вышестоящие должности

Руслан Лиштван, подполковник милиции, 1980 года рождения. В 2002 году окончил Академию МВД Республики Беларусь. До декабря 2003-го трудился...

Укротители огня

Ежегодно в Беларуси 19 января отмечается День спасателя. Переоценить роль сотрудников Министерства по чрезвычайным ситуациям сложно. Особенно в...

Крещенские купания: традиция для тех, кто здоров

Существует эта традиция как у нас, так и в некоторых других странах. Чаще всего это просто окунание на православный праздник Крещения Господня (19...

Вопрос специалисту

Как физическому лицу стать на учет в налоговых органах? ПОРЯДОК ПОСТАНОВКИ НА УЧЕТ Порядок постановки физических лиц на учет в налоговых органах...

Налоги плюс комфорт

В инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Минскому району передовое нововведение: 2 января открылся центр обслуживания...

Занимаемой должности соответствует

Советский лозунг «Кадры решают все» актуален и сегодня, считает начальник отдела организационно-кадровой работы Минского райисполкома...

Киберпреступники не скроются!

Перемены происходят в разных областях нашей жизни. И все, казалось бы, направлено на улучшение ее качества, в том числе в сфере высоких технологий....

Родительских прав лишить!

В минувшем году в суд Минского района поступило 31 исковое заявление о лишении граждан родительских прав. 28 из этих заявлений судом удовлетворено....

Ой, рана на Яна ў Прылуках сонейка зайграла

Адно з самых прыгожых славянскіх святаў сярэдзіны лета – Купалле – сабрала жыхароў прысталічча ў Прылуках. Легенды сівой даўніны ажылі на беразе возера ў тэатралізаванай пастаноўцы, падрыхтаванай мясцовым цэнтрам народнай творчасці сумесна з Сеніцкім цэнтрам культуры. Кожны прыйшоў сюды знайсці сваю папараць-кветку. Купальскі карагод аб’яднаў і дарослых, і дзяцей у адну вялікую сям’ю. 
 
Паўсюль чулася «Ой, рана-рана на Яна»: Купалінка і Ян разам з артыстамі запрашалі гледачоў у карагод. З асаблівай радасцю далучаліся дзеці, цягнучы за сабою дарослых. Нарабілі столькі шуму, што нават нячысцікі прачнуліся: Вадзянік і Кікімара пачалі плесці свае хітрыкі і абліваць усіх вадой, каб не даць адбыцца галоўнай дзеі – пошуку чароўнай папараць-кветкі. Аднак у хуткім часе яны былі поўнасцю «абясшкоджаны» спрытнымі ўдзельнікамі конкурсаў, таму ім нічога не заставалася, як паабяцаць больш так не рабіць і далучыцца да гуляння.
 
Пакуль дзеці гарэзавалі, дзяўчаты выконвалі адзін з найпрыгажэйшых купальскіх абрадаў – пляценне вянка. Нават мясцовы жыхар Аляксандр Галавач не змог утрымацца і таксама сплёў цудоўны вянок з траў і красак. А вось вучаніца Атолінскай школы Соф’я Маслянік на возера  прыйшла разам з мамай і бабуляй і купальскі вянок рабіла з імі. Дзяўчынка прызналася, што Купалле – адно з любімых святаў, ёй цікава ўдзельнічаць у конкурсах і вадзіць карагоды. А як жа ў Янаў дзень не папытаць сваю долю? Некаторыя дзяўчаты гадалі на нарачонага, іншыя проста пускалі вянкі па вадзе. 
 
Скакала па бярвенні полымя. Агонь – увасабленне сонца і сімвал ачышчэння. Нашы продкі лічылі: высока скочыш над купальскім кастром – ураджай будзе добры, а здароўе моцнае. Вось і стараліся жыхары Прылукаў і госці свята пад мелодыі старадаўніх песень і падсвістванне юнакоў, каб жыта ўрадзіла ды  здароўе не падвяло.
 
Здавалася, быццам вярнуліся далёкія часы – дзесьці зацвіла казачная кветка папараці, якая спраўджвае ўсе жаданні, і той, хто яе знойдзе, стане шчаслівым на ўсё жыццё. У гэтым цвёрда пераканана і Людміла Садоўнічая, якая прыйшла на свята разам з мужам і ўнукам. 
 
– Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб знайсці сваю папараць-кветку, – сцвярджае жанчына. – Як казала мая матуля, пад ляжачы камень вада не цячэ. Так думаем і мы. Каб быць шчаслівым, трэба верыць, старацца і працаваць, рабіць усё дзеля свайго шчасця!  
 
Анастасія Шавялёва прыехала ў Прылукі да сястры з пляменнікам, бо, як і многія, верыць у старадаўні абрад. Яна не задумваючыся адправілася на пошукі свайго шчасця – і знайшла… самую галоўную прылуцкую краску – купальскую. І шчасце вам прыбудзе, Анастасія!
 
У купальскім карагодзе весела было ўсім – і маладым, і сталым, і малечы. Свята атрымалася сапраўдным, сямейным, у найлепшых славянскіх традыцыях.  
 
– У сённяшнім гулянні мне падабаецца ўсё, – прызналася жыхарка вёскі Вясёлкі Раіса Яраш. – Возера, прырода, вада, вянкі, вогнішча, дзяўчаты ў нацыянальных строях – прыгажосць, словамі не перадаць. Рада, што далучылася да святкавання. Вялікі дзякуй арганізатарам за такі цудоўны фэст. 
 
Як адзначыла старшыня Сеніцкага сельвыканкама Наталля Жук, свята Купалля ладзіцца ў Прылуках штогод і стала добрай традыцыяй дзякуючы кіраўніку мясцовага цэнтра народнай творчасці Леаніду Ваўчку. Купальская дзея прыгожая і насычаная, а самае  галоўнае – падабаецца людзям. І надвор’е паспрыяла таму, каб некалькі пакаленняў сабраліся разам, прыйшлі на бераг возера цэлымі сем’ямі. 
З цягам часу народныя святы набываюць новую інтэрпрэтацыю, але застаюцца цікавымі, прыцягваюць моладзь і дзяцей, значыць – жывуць! Дзякуй купальскім Прылукам! 
 
Ксенія ЦІХАН

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: