Выборы-2018

 

Официально

Регион

“Спатканне”, якое дорыць свята

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь — ансамбль песні і танца “Спатканне” пад кіраўніцтвам Сяргея Кудзіна — адзначыў сваё 30-годдзе на сцэне Пятрышкаўскага СДК. І сёння калектыў працягвае радаваць сваіх гледачоў высокім майстэрствам, прыгажосцю народнай песні, вясёлымі яскравымі танцамі, шчырай народнай музыкай і добрым настроем. Поспех “Спаткання”, бузумоўна, звязаны з талентам яго заснавальніка і нязменнага кіраўніка.
 
— Наш мастацкі кіраўнік Сяргей Сцяпанавіч, — адзначае хормайстар ансамбля Анастасія Швядко, — заўсёды просіць: “Галоўнае, дзяўчаты, спявайце з душой!” А яшчэ, гледзячы на тое, як самааддана спявае і грае на гармоніку сам кіраўнік, удзельнікі ахвотна бяруць з яго прыклад. І тады песня гучыць зусім інакш, кранаючы сэрцы слухачоў! Я вам скажу, што “Спатканне”  — гэта самаадданая праца кіраўніка, яго любоў да народнай музыкі, яго здольнасць данесці да людзей сваю думку, аб’яднаць усіх любоўю да творчасці! Таму наша “Спатканне” — гэта вялікая творчая сям’я са сваёй асабістай гісторыяй…
 
Ансамбль быў заснаваны ў 1986 годзе ў вёсцы Пятрышкі Мінскага раёна. Творчы пошук і сур’ёзная праца кіраўніка і ўдзельнікаў калектыву дазволілі адпрацаваць разнастайны рэпертуар. Дзякуючы высокаму выканальніцкаму майстэрству ў 1992 годзе ансамбль атрымаў ганаровае званне народнага, а ў 2013-ым стаў  заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь. “Спатканне” з’яўляецца лаўрэатам 3-га Ўсесаюзнага фестывалю народнай творчасці, 4-га абласнога фестывалю “Напеў зямлі маёй”, міжнароднага фестывалю нацыянальных культур “Культура збліжае народы”,  а таксама лаўрэатам міжнародных фестываляў у Германіі, Галандыі, Польшчы, Італіі, Літве , Украіне, Расіі, Латвіі і Малдове. Калектыў стаў адным з заснавальнікаў міжнароднага фестывалю “Жыцень”, які ўпершыню сабраў аматарскія і прафесійныя калектывы народнай музыкі з усёй Еўропы ў 1990 годзе, і фестывалю “Песенны край”. 
 
На сустрэчу з ансамблем прыехалі людзі з розных куткоў Беларусі: сваякі, сябры, ранейшыя ўдзельнікі, а таксама ганаровыя госці, якія ад усёй душы віншавалі юбіляра, уручалі ўзнагароды і падарункі. У прыватнасці, калектыў віталі намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Аляксандр Мякіннік, намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Мінскага райвыканкама Вікторыя Старавойтава. Вядома, не маглі абысці такую падзею старшыня і кіраўнік спраў Пятрышкаўскага сельвыканкама Канстанцін Зянькоў і Наталля Зыкава, старшыня Мінскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Наталля Міціловіч.
 — Нізкі паклон усім тым, хто ў гэты выхадны дзень быў разам з намі, — кажа хормайстар ансамбля Анастасія  Швядко. — Дзякуй за ўзнагароды, падарункі, бурныя апладысменты, усмешкі  і  шчырае захапленне, што вельмі важна для кожнага артыста. Спадзяемся, што наперадзе нас чакае яшчэ шмат перемог і дасягненняў!

Міхась ВЯРГЕЙЧЫК

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter