Прысталiчча

Газета Минского района

Дзякуй за чыстую дарогу!



 Хочацца выказаць словы падзякі дэпутату Юзуфовскага сельскага Савета Уладзіміру Аляксеявічу Гладкаму за ўвагу  і дапамогу. 

Я жыву воддаль ад дарогі. Зімой дарогу замятае, нельга дайсці да магазіна, пошты, а «скорай» і ўвогуле дабрацца сюды праблематычна. Так здарылася і цяпер. Але дастаткова было звярнуцца да нашага дэпутата — і дарогу расчысцілі. 

Уладзімір Аляксеевіч — чалавек дзейны, пры сустрэчы ніколі не абміне, заўсёды запытаецца пра здароўе, пра тое, што хвалюе нас, жыхароў. Хачу, каб такіх людзей у жыцці было як мага больш. 
 
Дзякуй за клопат і ўвагу да старых людзей. 
 
З.А. Яцыновіч, в. Шапялі 
 

Тема : клопат аб земляках

Оставить комментарий: