Прысталiчча

Газета Минского района

Першы пашпарт – у Дзень Канстытуцыі



15 сакавіка прысталічныя юнакі і дзяўчаты атрымалі свае першыя пашпарты з рук кіраўніка раёна Івана Крупко. Урачыстасць адбылася ў рамках усебеларускай акцыі «Мы -- грамадзяне Беларусі!».

Галоўныя героі свята – выдатнікі вучобы, удзельнікі навукова-практычных канферэнцый, пераможцы і прызёры спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд, актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У іх ліку, да прыкладу, быў дзявяцікласнік Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы Ян Абмётка, актывіст, валанцёр, кіраўнік прэс-цэнтра вучнёўскай рады школы, галоўны рэдактар ​​школьнай газеты.

Павіншавалі юнакоў і дзяўчат са знакавай падзеяй у жыцці прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы. Уручэнне галоўнага дакумента – гонар і для саміх школьнікаў, і для школ, а таксама для бацькоў. Мінскі раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па традыцыі падрыхтаваў для матуль і татуль лепшай моладзі раёна падзячныя лісты.

– На ўрачыстасць запрошаны самыя актыўныя, таленавітыя, крэатыўныя і мэтанакіраваныя вучні школ раёна. У кожнага шмат поспехаў і дасягненняў. Гэта не толькі вынік штодзённай працы, але і, безумоўна, заслуга бацькоў, разуменне і пастаянная падтрымка. Таму мы вырашылі адзначыць бацькоў дзяўчат і юнакоў, – пракаментавала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Наталля Карабец.

Акрамя пашпартоў, рабятам уручылі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, прыгожае выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь». 2019-ы – юбілейны год для Мінскага раёна, яму спаўняецца 85 год. Сімвалічна, што 14-гадовыя жыхары прысталічча таксама атрымалі пазнавальныя матэрыялы пра сваю малую радзіму.

Тема : Мы і час

Оставить комментарий: