Службы региона

Без очередей и долгого ожидания

С 27 ноября 2018 года начала свое функционирование обновленная служба «одно окно» Минского районного исполнительного комитета. Какие...

Без дыма и огня

Как показывает статистика, с начала этого года в пристоличном районе наблюдается рост числа пожаров и погибших от огня. Зачастую виновны сами...

Об обязательном медосмотре при заключении трудового договора

В соответствии с п. 6 ч. 1 ст. 26 Трудового кодекса Республики Беларусь (далее - ТК) при заключении трудового договора наниматель обязан...

8 лет тюрьмы за мошенничество в особо крупном размере

Прокуратурой Минского района поддержано государственное обвинение по уголовному делу по обвинению 36-летнего гражданина Российской Федерации Л.,...

Поножовщина на почве несовпадения политических мнений

Вступил в силу приговор, вынесенный гражданину Украины, осужденному за совершение преступления против жизни и здоровья человека. Осужденному М. 32...

Иван Кузьменко: Каждая поездка зимой – это маленький экзамен

Погода в пристоличье сейчас одинаково не устраивает и любителей настоящей зимы, и тех, кто предпочитает тепленькие деньки. Холодно, неуютно, а...

Падвойная падтрымка ад будучых матуль

Марыя Аляксееўна БАБЧАНОК выказвае сваю грамадзянскую пазіцыю

Сёння для тых, хто знаходзіцца ў санаторыях, прафілакторыях,   бальніцах і іншых установах аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, галасаванне  арганізавана непасрэдна на месцы адпачынку альбо лячэння.

Яўка на адным з такіх выбарчых участкаў высокая, і гэта не дзіўна, бо ён знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя «Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці» — гэта участак № 3 Мендзялееўскай выбарчай акругі № 55. Учора тут стала мамай і жыхарка Астрашыцкага Гарадка Бабчанок Марыя Аляксееўна.

—    Для галасавання ўсё падрыхтавана згодна з рэгламентам, члены камісіі  ў складзе 5 чалавек дзейнічаюць ў адпаведнасці з усімі нормамі выбарчага заканадаўства і вядзення дакументацыі, — адзначыла старшыня выбарчай камісіі ўчастка Таццяна Аляксандраўна Кандрацюк. — У нас знаходзяцца пацыенты, якія ў сілу зразумелых прычын не могуць прыйсці прагаласаваць па месцы жыхарства  (жанчыны на стацыянарным лячэнні альбо ў сувязі з родамі). Таму сёння ім, безумоўна, асаблівая ўвага, забяспечаны ўсе неабходныя умовы для таго, каб будучыя мамы змаглі рэалізаваць сваё законнае права і выказаць асабістую грамадзянскую пазіцыю.   

Старшыня выбарчай камісіі  Таццяна Аляксандраўна КАНДРАЦЮК з маладой мамачкай Марыяй Аляксееўнай БАБЧАНОК

Адзін з самых кранальных момантаў такой сур'ёзнай палітычнай падзеі, як выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, калі свайго кандыдата  выбіраюць цяжарныя жанчыны. Гледзячы на іх прыкметна акругленыя жывоцікі, разумееш, што ў гэтых кандыдатаў безумоўная падвойная падтрымка. З боку медыцынскага персаналу адчуваецца асаблівы клопат і ўвага, а мамачкі з задавальненнем удзельнічаюць у выбарчым працэсе і дзеляцца добрым настроем, марамі і плануюць будучае.

Акушэрскае фізіялагічнае аддзяленне

—    Радуе тое, што сёння адбываюцца істотныя змены ў нашым Мінскім раёне, — адзначае Марыя Аляксееўна Бабчанок, якая нарадзіла сына. — Будуецца жыллё, дзіцячыя школы і сады, адкрываюцца спартыўныя пляцоўкі. Медыцына таксама не стаіць на месцы, з'яўляюцца новыя тэхналогіі, лекі, метады рэабілітацыі, умовы знаходжання ў стацыянары таксама цудоўныя. Вельмі зручна, што сёння тут, у роддоме, працуе выбарчы ўчастак і ў нас ёсць магчымасць выказаць сваю думку, прагаласаваць за свайго кандыдата.
Самае галоўнае — гэта дзеці, іх камфорт і дабрабыт. А медыкі Клінічнага радзільнага дома Мінскай вобласці зробяць усё магчымае, каб і сёння, 18 лютага, на свет з’явіліся маленькія беларусы. 

 
Ксенія ЦІХАН
 

 

 

 
 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: