Выборы-2018

 

Официально

Регион

Дзякуй, шаноўны чытач!

 Снежань — фінальны месяц у календары. Па традыцыі наша рэдакцыя таксама падводзіць вынікі адыходзячага 2015 года. На працягу верасня—снежня  з мэтай паляпшэння інфармацыйнага абслугоўвання жыхароў прысталічча праводзілася апытанне (у газеце быў размешчаны друкаваны варыянт анкеты) нашых чытачоў. 

Дзякуй усім, хто запоўніў анкету і даслаў яе на адрас рэдакцыі. Значыць, вы не абыякавыя да таго, што адбываецца ў Мінскім раёне. А мы ў сваю чаргу змаглі “намаляваць” свой “чытацкі партрэт”:  да чаго найбольшая цікавасць, ці наадварот, што зусім не актуальна, якіх публікацый не хапае, што радуе альбо засмучае. Такі двухбаковы дыялог для нас вельмі важны, бо газета ў вашых руках — не дарэмны вынік працы карэспандэнтаў.
 
Пераможцай конкурсу анкет стала Таццяна Канапелька — жыхарка Астрашыцкага Гарадка (на здымку). Наш карэспандэнт уручыла Таццяне Канстанцінаўне  календары з лагатыпам рэдакцыі і павіншавала з надыходзячымі навагоднімі святамі. 
 
 Дзякуй, што вы разам з намі!
 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter