Службы региона

Состоялся VII пленум Минского райкома профсоюза работников АПК

В его работе участвовали и. о. председателя Владимир Юргевич, и. о. начальника управления по сельскому хозяйству и продовольствию Минского...

Зимний рейд по жилому сектору

Главная цель посещения – помочь тем, кто в силу преклонного возраста или физического состояния нуждается в обеспечении безопасных условий...

Главное – исключить формализм

Несмотря на жесткие законодательные меры, бичом и ржавчиной общества остается коррупция. Помните фильм еще советских времен «Взятка»?...

Электробезопасностые праздники

Приближаются Рождественские и Новогодние праздники. Вы хотите украсить электрическими гирляндами, светотехническими приборами натуральные и...

Осторожно - электрический ток.

Уровень жизни белорусских граждан с каждым годом все более приближается к европейскому, что дает возможность населению нашей республики...

«Порядок разрешения земельных споров»

В прокуратуру Минского района систематически поступают обращения граждан по вопросам устранения препятствий в пользовании земельными участками,...

Як сядзібе фатографа стаць фотагенічнай

У вёсцы Пярэсека Міханавіцкага сельсавета прадпрымальнік знайшоў і аднаўляе падмурак сядзібы Яна Булгака, знакамітага беларускага і польскага фатографа.
 
Страчаная спадчына
 
Франц Жылка – з тых, хто цвёрда верыць, што кожны павінен ведаць сваю гісторыю і рабіць усё, каб яе захаваць і перадаць дзецям, а яшчэ – па магчымасці аднаўляць тое, што было па розных прычынах забыта ці згублена. Франц Баляслававіч усё жыццё рэстаўрыруе старыя вадзяныя млыны, валодае шматпрофільнай кампаніяй, якая займаецца ў тым ліку і вытворчасцю абутку для коннікаў. У Пярэсеку ён пераехаў гадоў 8 назад, але кажа, што перыядычна бываў там шмат гадоў запар. Спачатку разам з жонкай прыязджалі да яе цёткі, дапамагалі, потым атрымалі яе дом у спадчыну. У ім Жылкі цяпер і жывуць.
 
Ад цёткі Франц Баляслававіч даведаўся, што калісьці практычна на месцы іх тагачаснай «сямейнай крэпасці» стаяла сядзіба Яна Булгака. Сусветна вядомы фатограф пабудаваў яе ў канцы пазамінулага стагоддзя і жыў там пасля вяртання з Кракава (вучыўся ва ўніверсітэце), пазней – разам з жонкай Ганнай Хаціскай (з Міраціч). У Пярэсецы нарадзіўся і рос іх адзіны сын Януш, таксама фатограф. На жаль, доўга цешыцца ціхім, мірным жыццём пад Мінскам ім не пашчасціла. Сям’я пераехала ў Вільню ў 1921 годзе і больш не вярталася. На той момат у Булгака было ўласнае фотаатэлье ў Вільні. Пакінуты маёнтак хутка знік з твару зямлі. Хутчэй за ўсё, ён часткова быў спалены, часткова – разабраны на будаўнічы матэрыял новымі пасяленцамі.
 
Франц Баляслававіч дэманструе копіі здымкаў сядзібы Яна Булгака. Аднапавярховы прамавугольны будынак 
(15 на 30 метраў), светлы, немудрагелісты, хіба што вельмі арыгінальным здаецца парадны ўваход у выглядзе скляпеністай аркі. Творчая натура Булгака праяўлялася ўжо тады. 
 
Мастак па прызванні
Ян Булгак быў летуценнікам і рамантыкам, вельмі працаздольным, але да сур’ёзных па тым часе прафесій і заняткаў ставіўся абыякава. Трохі вучыў дзяцей, але гэта яму, мяркуючы па ўспамінах, не вельмі падабалася, ён меў прагу да іншага. Гаспадаркай кіравала жонка. Старажылы ўспаміналі, што панна Ганна была добрай, справядлівай жанчынай.  
 
Глытком свежага паветра для Яна Булгака стаў фотаапарат, які быў прэзентаваны ў 1905 годзе Ганне на дзень нараджэння. Спачатку захапленне фотаздымкай было проста спробай разабрацца, якое ж устройства мае дзіўная тэхніка. Але вельмі хутка фатаграфія завалодала сэрцам і душой Булгака – мастак нарэшце знайшоў сваю справу. Першыя здымкі ён рабіў у Пярэсецы, там жа ўсталяваў першую прафесійную фоталабараторыю, або «цёмную», фатаграфіі праяўляў на шкле, карыстаўся кіслотамі. Тут, у Пярэсецы, ён сфарміраваўся як фатограф. 
 
Раскопкі і памятная дошка
 
Каб падняць падмурак сядзібы Булгака з-пад зямлі, трэба было нямала папрацаваць. Франц Баляслававіч расказвае, што прыйшлося наняць міні-экскаватар і самому таксама закасаць рукавы: каб не пашкодзіць каменны мур, час ад часу даводзілася браць у рукі рыдлёўку. Аказалася, што падлога ў сядзібным доме была з цэменту. На некаторых цаглінах падмурка можна заўважыць выгравіраваныя лацінскія літары – хутчэй за ўсё, гэта абрэвіятура фірмы-вытворцы. Унутры дом па-ранейшаму засыпаны, у некаторых месцах пласт зямлі і смецця даходзіць да метра ў вышыню. Каб да канца вызваліць сядзібу з землянога палону, трэба выкарчаваць пні дрэў, якіх нямала нарасло тут за доўгі час.
 
Прадпрымальніка-энтузіяста падтрымлівае Міханавіцкі сельвыканкам. Старшыня Святлана Давальцова зазначыла, што з вялікай увагай ставіцца да прапаноў Франца Баляслававіча.
 
Ва ўсім свеце кажуць «Булгак», а думаюць «фатаграфія». Без Яна Булгака нельга ўявіць сучасную еўрапейскую школу фатаграфіі, ён паўплываў на культуру вялікага рэгіёна – Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны. Але пакуль у Пярэсецы не кожны скажа, хто такі Булгак. 
 
Прысваенне адзінай у Пярэсецы вуліцы імені Яна Булгака – першы пробны шар мясцовай улады і актывістаў у высакароднай справе ўшанавання памяці першапраходцы беларускай і польскай фатаграфіі. Вясной работнікі сельвыканкама праводзілі суботнік у Пярэсецы. Далей – больш. Святлана Уладзіміраўна расказала: зараз праходзіць усе неабходныя
ўзгадненні памятная дошка Яну Булгаку, якую хочуць усталяваць побач са знойдзеным падмуркам сядзібы. Аўтарам праекта выступіў скульптар Валерый Калясінскі. Адкрыццё мемарыяла павінна адбыцца пасля завяршэння раскопак і добраўпарадкавання тэрыторыі. І тут не перашкодзіла б дапамога. Працы шмат, у адзіночку яе не адужаць.
 
Аднадумцы
 
Вядомы каваль з Барысава Алесь Панцялей прапанаваў свае паслугі. У хуткім часе на павароце на вёску і на яе тэрыторыі будуць устаноўлены арыгінальныя металічныя ўказальнікі ў выглядзе старадаўніх фотакамер – з інфармацыяй, што ў Пярэсецы знаходзіцца сядзіба Яна Булгака.
 
Франц Баляслававіч пазнаёміўся з былым дырэктарам Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамарай Вяршыцкай, дзякуючы якой мы сёння можам чытаць кнігу ўспамінаў Яна Булгака пра сваю малую радзіму «Край дзіцячых гадоў» на беларускай мове. З яе дапамогай прадпрымальнік змог звязацца з унукам Яна Булгака Богданам. Па запрашэнні Франца Баляслававіча нашчадак Булгака не так даўно прыязджаў у Пярэсеку з Польшчы. Богдану спадабалася ў вёсцы яго бацькі і знакамітага дзеда. У Пярэсецы спадзяюцца, што ўнук не застанецца ўбаку і ўнясе свой уклад у справу вяртання памяці пра знакамітага продка.
 
Скептыкі могуць засумнявацца ў здольнасці прадпрымальніка давесці пачатае да канца. Упэўнена, што ўсё ў яго атрымаецца. І вось чаму. Побач з сядзібай расла прыгожая алея, якую Ян Булгак таксама фатаграфаваў. Яна існуе да гэтага часу. Трыццаць год пра яе клапоціцца Франц Баляслававіч і яго сям’я: падграбаюць лісце, прыбіраюць сухастой і паваленыя дрэвы, змагаюцца з нядбайнымі гаспадарамі, якія спрабуюць зрабіць тут звалку. Алея, дзякуючы намаганням прадпрымальніка, застаецца некранутым астраўком слаўнага мінулага вёскі. Адзіны чужародны элемент – вінаградныя слімакі. Іх завёз сюды Франц Баляслававіч.
 
– Люблю, калі побач жыўнасць, – усміхаецца.
 
Ён падтрымлівае парадак усюды: на працы, дома, у сваім населеным пункце. Паставіў у Пярэсецы каталіцкі паклонны крыж, які не перастае даглядаць. Кажучы пра гэта, заўважае, што і праваслаўныя нядаўна паставілі свой. Кожны павінен імкнуцца нешта зра-
біць – адрэстаўраваць, аднавіць – там, дзе жыве. Так справядліва лічыць Франц Баляслававіч. Будзем спадзявацца, што сумесныя намаганні прадпрымальніка, мясцовай улады і іншых неабыякавых людзей вельмі хутка дадуць свой плён і імя найбуйнейшага фатографа XX стагоддзя вернецца ў Пярэсеку.
 
Святлана ВАШЧЫЛА

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: