Жатва-2018

 

Официально

Регион

Усё пачалося з чыгуначнай станцыі

 Аграгарадок Міханавічы ў 2018-м адзначае 145-годдзе. Знаходзіцца ён за 15 кіламетраў ад Мінска.

Існуе версія, што назва населенага пункта паходзіць ад прозвішча аднаго з першапасяленцаў гэтых мясцін – Міхана. Увогуле, Міханавічы спачатку былі станцыяй, потым пасёлкам (з 1966 г.), затым сталі аграгарадком (з 2009 г.). Дарэчы, за тры кіламетры знаходзіцца вёска з аднайменнай назвай, якая ў гістарычных крыніцах упамінаецца з 1582 года. 

Сёння аграгарадок Міханавічы – сучасны населены пункт, у якім пражывае звыш шасці тысяч чалавек. 
Вада прыходзіла з ракі 16 верасня 1873 года – знакавая дата ў гісторыі Міханавічаў: у эксплуатацыю быў уведзе-
ны ўчастак Мінск – Бабруйск Лібава-Роменскай чыгункі са станцыяй, якая атрымала такую ж назву, што і суседняя вёска. Менавіта ў Міханавічах знаходзілася вадакачка, адкуль рачная вада прыходзіла па трубах на станцыю.
 
Кажуць, першапачаткова яе будынак быў удвая меншы. А ў гады Вялікай Айчыннай вайны па загаду фашыстаў была дабудавана другая палова вадакачкі.
 
Гэты аб’ект упамінаецца і ў гістарычных крыніцах. У будынку вадакачкі праводзіліся сходкі партызанскай групы Сцяпана Камлюка, што дзейнічала ў гады вайны з белапалякамі. Таксама тут 5 красавіка 1920 года адбыўся II з’езд партызан Мінскага павета. Сведка тых гістарычных падзей Васіль Харкоў, сын машыніста вадакачкі, у 1980-я гады перадаў мясцовай школе некалькі карцін. А таксама свае мемуары «Маладосць мая. Запіскі камсамольца 25-х гадоў». Гэта 300 старонак каштоўных звестак аб гісторыі краю, у тым ліку і аб партызанскім руху. 
 
Дзве тысячы семсот гадоў таму…
 
Паблізу вёскі Міханавічы на ўзбярэжжы ракі Свіслач – высокі ўзгорак. Гэта археалагічны помнік ажно VІІ ст. да н. э. У эпоху ранняга жалезнага веку, а гэта прыкладна 2 тысячы 700 гадоў таму, тут пасяліліся старажытныя людзі. Вышыня гарадзішча дасягае 12 метраў. 
Што гэта археалагічны помнік, стала вядома ў 1924 годзе, калі побач капалі пясчаны кар'ер. Неаднаразова гарадзішча абследавалі археолагі А. Д. Каваленя (у 1930 годзе), Ю. І. Драгун (1963), В. Е. Собаль (1979). Але раскопкі не праводзіліся. 
 
Дарэчы, у ліпені 1944 года ля гарадзішча ішлі жорсткія баі, на яго ўзвышшы занялі абарону савецкія воіны. Тут загінула некалькіх соцень нямецкіх салдат, якія ў ліпені 44-га спрабавалі вырвацца з акружэння, з так званага Мінскага «катла». Дарэчы, непадалёк ад станцыі Міханавічы знаходзіцца брацкая магіла партызан і воінаў, якія загінулі ў 1941–1945 гадах. 
 
110 гадоў навучальнай установе Міханавіцкая школа мае 110-гадовую гісторыю. Сёння ў сучасным будынку вучацца 753 хлопчыкі і дзяўчынкі. Дырэктарам тут Уладзімір Каліноўскі.
 
У навучальнай установе створаны гісторыка-краязнаўчы музей, працуе са снежня 2002 года. Кіруе ім Марыя Леўкавец. 
У 2015-м музею прысвоены статус народнага. Летапіс Міханавічаў у музеі прадстаўлены багатымі матэрыяламі: фота-
здымкамі розных часоў, архіўнымі звесткамі, успамінамі жыхароў аб творчай дзейнасці і працоўным шляху славутых землякоў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікоў Міханавічаў. 
 
У фондах ёсць цікавыя рарытэты. Напрыклад, фотаздымак выпускнікоў Міханавіцкай школы 1937 года, сярод якіх будучы Герой Савецкага Саюза Пётр Гучок, яго Пахвальная грамата, пісьмы баявых сяброў. 
 
А яшчэ – матэрыялы пра першага ў Мінскім раёне Героя Савецкага Саюза Іосіфа Матрунчыка, ураджэнца тутэйшых мясцін.
Нямала звестак пра землякоў. Сярод іх – заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» вядомы тэатральны рэжысёр Віталь Баркоўскі.
 
А ў нас – торф і газ 
 
У 1924 годзе на станцыі Міханавічы пачало дзейнічаць торфапрадпрыемства. Спажыўцамі паліва былі электрастанцыі Мінска і Бабруйска, а таксама насельніцтва і прадпрыемствы Міншчыны. 
 
У гады вайны на тэрыторыі торфапрадпрыемства быў створаны канцлагер. Фашысты размясцілі ваеннапалонных у бараках за калючым дротам. Зняволеныя працавалі на загрузцы торфу ў вагоны. Тых, хто паміраў, гітлераўцы кідалі непадалёк на балоце – у ямы. Некалькі іх было разрыта ў 1964 годзе пры перапахаванні астанкаў воінаў у брацкую магілу. 
 
Захаваўся толькі адзін барак, пабудаваны ў даваенны час для работнікаў прадпрыемства. Цяпер гэта будынак Міханавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. 
 
У пасляваенныя гады працаўнікі торфапрадпрыемства ўнеслі важкі ўклад у аднаўленне разбуранай гаспадаркі. Тут працавалі многія ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, напрыклад, франтавік Міхал Лазарчык, які ў 60-х з’яўляўся кіраўніком прадпрыемства. Яно дзейнічала да 1964 года. Калі рэсурсы торфу былі вычарпаны, завод спыніў сваю работу.
 
У 1974 годзе непадалёку ад пасёлка Міханавічы быў пабудаваны першы кампрэсарны цэх Мінскай кампрэсарнай станцыі. З таго часу населены пункт Міханавічы вядомы яшчэ як пасёлак газатранспартнікаў. Жывуць тут ужо некалькі пакаленняў газавікоў, ёсць працоўныя дынастыі. Напрыклад, агульны стаж сям’і Прыстром на гэтым прадпрыемстве налічвае больш за 130 гадоў. 
 
Як без веры?
 
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў вёсцы Міханавічы існаваў храм, пабудаваны на пачатку XIX стагоддзя. Драўляная царква была названа ў гонар Архістратыга Божага Міхаіла. У 1878-м храм разабралі і пабудавалі новы, таксама драўляны. Пасля рэвалюцыі царква была разбурана...
 
З часам колькасць насельніцтва Міханавічаў павялічвалася, і ў верасні 2002-га ў пасёлку быў арганізаваны самастойны прыход, названы ў гонар Дзімітрыя Растоўскага. 10 лістапада 2009 года была закладзена капсула і асвячоны падмурак будучага храма. А пачынаючы з Вялікадня 2011 года набажэнствы сталі праводзіцца ў новай царкве. Настаяцель прыхода – святар Дзмітрый Грыцэнка. 
Дарэчы, міханавіцкі малады святар, айцец Аляксандр Кухта, мабыць, першы ў Беларусі вядзе відэаблог на YouTube «Бацюшка адкажа», пераважна для маладзёжнай аўдыторыі.
 
У краіне кніг
 
З 1991 года ў Міханавічах знаходзіцца Мінская раённая цэнтральная бібліятэка. Яе гісторыя такая. Адкрылася яна ў 1924 годзе, але размяшчалася ў Заслаўі. У 1945 годзе пераехала ў Астрашыцкі Гарадок, затым у 1964-м – зноў у Заслаўе. А да 1991 года жыхароў пасёлка Міханавічы абслугоўвала Кайкаўская сельская бібліятэка. На сённяшні дзень Мінская раённая цэнтральная бібліятэка аб'ядноўвае 28 бібліятэк прысталічча. 
 
Пры бібліятэцы дзейнічаюць чатыры пункты выдачы: у пасёлку Дачны, у вёсцы Броўкі, у Мінскім філіяле ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», в/ч 30151.
 
Пры ўстанове працуюць 5 аматарскіх аб'яднанняў: дзіцячы экалагічны клуб «Крынічка», аматарскае аб'яднанне для пажылых людзей «Дабрадзея», сямейны клуб «ДОМ», клуб здароўя «Біруза», клуб эстэтычнага кірунку «Зазеркалье».
 
Мясцовая «Калыханка»
 
Некалькі дзясяткаў год таму ў Міханавіцкай школе Ларыса Рыжкова, у той час аўтар і вядучая фальклорнага цыкла праграм «Калыханка» на тэлебачанні, стварыла фальклорны калектыў з аднайменнай назвай. 
 
Ансамбль мае ганаровае званне «ўзорны». Праводзіць народныя святы з песнямі, танцамі, гульнямі: Каляды, Масленіцу, Вялікдзень, Купалле, Зажынкі. Гастраляваў з канцэртамі ва Украіне, Францыі, Расіі, Малдове, Сербіі, Літве і іншых краінах. Спяваў з беларускімі рок-музыкамі Алегам Хаменкам (гурт «Палац»), Юрыем Выдронкам (гурты «Юр’я» і «Крыві»), а таксама з легендамі расійскага року Вячаславам Бутусавым, Сяргеем Чыграковым, Дзмітрыем Равякіным, з удзельнікам «Еўрабачання» Тэа. Сумесна з вядомым беларускім віяланчэлістам Алегам Алоўнікавым «Калыханка» выступала ў Чарнігаве і ў Кракаве.
 
Вера КАРАНЕЦ

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter