Прысталiчча

Газета Минского района

Дождж святу не перашкода



Традыцыйнае свята вёскі ў Міханавічах планавалі правесці на вуліцы, але з самага ранку пачалася навальніца. Дзякуючы прадбачлівай  старэйшыне вёскі, паштальёну Марыі Стэфанаўне Дзіяк усім  прысутным хапіла месца ў прыгожым і ўтульным  будынку. А людзей сабралася шмат: і мясцовых, і прыезджых. Сёння ў Міханавічах пражываюць 230 чалавек.

Вядучыя праграмы Алена Харлап і Святлана Коўзелева  павіншавалі ўсіх са святам, расказалі пра гісторыю вёскі, якая вядзе адлік з 1582 года. 

Падвялі вынікі аб’яўленага вясной конкурсу на лепшы падворак. Пераможцамі сталі гаспадары сядзібы — Цымбарэвічы.

Адзначылі і самых актыўных вяскоўцаў. Валыніц Галіна Дзмітрыеўна, Саладоўнікава Алена Мікалаеўна, Лізагуб Валянціна Іосіфаўна атрымалі ад  Міханавіцкага сельвыканкама сертыфікаты на суму трыста тысяч рублеў. Не забыліся і пра самую старэйшую жыхарку вёскі — Лідзію Уладзіміраўну Позняк, шматдзетныя сем’і Солуп і Кальман і  самую маленькую жыхарку — гадавалую  Аліну Чучман, актыўнейшых чытачоў Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі — Аксану Валянцінаўну Борыс і  Валерыю Марынчанка (аматаркі чытання атрымалі  падарунакі ад намесніка дырэктара Мінскай раённай бібліятэкі Наталлі Валер’еўны Няхай). 

Святочны настрой падтрымлівалі музычныя нумары артыстаў гурта “Весялуха” і салістаў народнага хору народнай песні “Весялосць” Міханавіцкага цэнтра моладзі (дырэктар — Матрунчык Ірына Ільінічна).

Святлана Коўзелева, Мінская РЦБ.

 

Тема : Традыцыі

Оставить комментарий: