• Размер шрифта:
  •  
  •  
  •  
  •  
 

Службы региона

Сотрудники УВД Минского райисполкома назначены на вышестоящие должности

Руслан Лиштван, подполковник милиции, 1980 года рождения. В 2002 году окончил Академию МВД Республики Беларусь. До декабря 2003-го трудился...

Укротители огня

Ежегодно в Беларуси 19 января отмечается День спасателя. Переоценить роль сотрудников Министерства по чрезвычайным ситуациям сложно. Особенно в...

Крещенские купания: традиция для тех, кто здоров

Существует эта традиция как у нас, так и в некоторых других странах. Чаще всего это просто окунание на православный праздник Крещения Господня (19...

Вопрос специалисту

Как физическому лицу стать на учет в налоговых органах? ПОРЯДОК ПОСТАНОВКИ НА УЧЕТ Порядок постановки физических лиц на учет в налоговых органах...

Налоги плюс комфорт

В инспекции Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Минскому району передовое нововведение: 2 января открылся центр обслуживания...

Занимаемой должности соответствует

Советский лозунг «Кадры решают все» актуален и сегодня, считает начальник отдела организационно-кадровой работы Минского райисполкома...

Киберпреступники не скроются!

Перемены происходят в разных областях нашей жизни. И все, казалось бы, направлено на улучшение ее качества, в том числе в сфере высоких технологий....

Родительских прав лишить!

В минувшем году в суд Минского района поступило 31 исковое заявление о лишении граждан родительских прав. 28 из этих заявлений судом удовлетворено....

І швец, і жнец, і на дудзе ігрэц

 Што здарыцца, калі мама пакіне дзяцей на тату, а сама пойдзе на выставу ці шопінг? Адказ адназначны: усё будзе СУПЕР. Асабліва калі тата – наш сённяшні герой, пра якога хочацца гаварыць менавіта напярэдадні міжнароднага жаночага дня. Бо мець такога тату зайздросна любой маме.

Шматдзетны бацька Віталь Кашко выканаў праграму максімум сапраўднага мужчыны: дом пабудаваў, нарадзіў не толькі двух сыноў, а і чатырох прыгажунь-дачушак. Ну а пра дрэвы і казаць не даводзіцца!..

Акрамя таго, што ён ведае не адзін рэцэпт прыгатавання кашы, умее заплятаць косы і мыць бялізну, у яго ёсць свая формула выхавання: любіць дзяцей і па-асабліваму быць уважлівым да кожнага. Сапраўды, усё геніяльнае проста!
 
– Дзетак узгадаваць – не грыбкоў назбіраць, – жартуе Віталь Мікалаевіч. – А калі сур’ёзна, то сям’я – самае дарагое, што ёсць у чалавека на зямлі. Дзеці растуць – і ты разам з імі пражываеш не адно жыццё. Цікавішся іх захапленнямі, дзівішся іх марам, дапамагаеш выбіраць правільны курс. Для мяне выхоўваць – значыць весці дыялог, сябраваць і, як зараз модна гаварыць, быць на адной хвалі са сваімі дзецьмі. Клопаты і праблемы ёсць заўсёды, галоўнае – вырашаць іх разам, знаходзіць кампраміс, паважаць думку кожнага, нават самага маленькага члена сям’і.
 
Пра сваіх дачушак – Крысціну (19 гадоў), Кацярыну (17 гадоў), Валерыю (12 гадоў) і самую малодшую Яўгенію (5 з паловай) – Віталь Мікалаевіч гаворыць з асаблівай цеплынёй і пяшчотай. Кожная з іх ужо дасягнула пэўных высот. Старэйшая Крысціна стала мамай, Кацярына скончыла з чырвоным дыпломам ліцэй у Смілавічах, Валерыя паспяхова займаецца гімнастыкай і танцамі. Малодшая Яўгенія з задавальненнем асвойвае бальна-спартыўныя танцы і робіць першыя, але смелыя крокі на сцэне. А хіба можа быць у гэтай творчай сям’і па-іншаму?..
 
– Выдатнікам, канечне, можна і не быць, – упэўнены Віталь Кашко. – Куды важней атрымаць веды, стаць добрым спецыялістам, а самае галоўнае – чалавекам з чыстай душой. Мая задача – раскрыць у дзяцей тыя здольнасці, якімі яны валодаюць ад прыроды, убачыць талент і даць усе магчымасці для яго развіцця. З дачушкамі любую сітуацыю мы разбіраем да дробязяў, аналізуем – і толькі тады прымаем рашэнне. Для мяне важна пачуць, што яны адчуваюць, што іх турбуе. Безумоўна, не трэба забываць пра такт і далікатнасць, асцярожнасць у словах і дзеяннях, бо ўжо зробленае потым цяжка паправіць.
 
У сям’і Кашко ёсць цудоўная традыцыя: пры любой магчымасці (а гэта даволі праблематычна, бо дзеці рознага ўзросту і кожны заняты асабістымі справамі) збірацца разам і дзякаваць адзін аднаму за любоў, дабрыню, цяпло, разуменне, павагу, якія пануюць у адносінах. А навучыць усяму гэтаму могуць толькі бацькі, якія самі духоўна багатыя, творчыя і з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Такія, як Алена Анатольеўна і Віталь Мікалаевіч Кашко. Яны умеюць так размеркаваць свой час, каб і на жыццё зарабіць, і любоў і ўвагу сваім дзецям падарыць – усім разам і кожнаму паасобку.
 
Сям’я Кашко дружная і таленавітая. І мама, і тата разам з дзецьмі актыўна ўдзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці. У мінулым годзе яны сталі пераможцамі занальнага конкурсу «Шматдзетная сям’я года». Што і гаварыць, таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім!
Віталь Мікалаевіч Кашко годны найлепшых эпітэтаў, але ёсць у гэтага мужчыны яшчэ адна рыса, якую немагчыма ні з чым параўнаць, – сціпласць, прычым з прыстаўкай гіпер-. Ён не афішыруе свае заслугі і поспехі, не лічыць сябе ідэальным і лепшым. Не раскрывае нават сакрэт, што акрамя сям’і і творчасці актыўна ўдзельнічае і ў грамадскім жыцці, напрыклад, у дзейнасці аб’яднання «Шматдзетная сям’я Мінскага раёна». Такое адчуванне, што зарад бадзёрасці і прагі да жыцця ў гэтага чалавека бясконцы. Дай бог, каб такі баявы настрой суправаджаў тату з вялікай літары яшчэ не адзін дзясятак гадоў!
 
Ксенія ЦІХАН

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: