Прысталiчча

Газета Минского района

Хадзіць, глядзець, слухаць, цікавіцца… бясплатна



18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. У Беларусі да гэтага свята прымеркавана мерапрыемства «Фэст экскурсаводаў», падчас якога бясплатна можна трапіць на разнастайныя ўнікальныя экскурсіі па ўсёй краіне, а таксама за мяжой.

Сёлета фестываль экскурсаводаў юбілейны: свята, якое адбудзецца 13–14 красавіка, ла-

дзіцца ў дзясяты раз. У яго межах запланаваны шматлікія экскурсіі (каля 300) па ўсёй краіне. Таксама будуць вандроўкі па беларускіх мясцінах у замежжы. Падрыхтаваны і юбілейныя навінкі: 

квэсты для дзяцей і дарослых, незвычайныя маршруты па «звычайных» мясцінах. Пашырыцца і разнастайнасць экскурсій. Дзіцячыя, храмавыя, тэматычныя, экскурсіі для людзей з інваліднасцю, экскурсіі на прамысловыя прадпрыемствы і г. д. 

Шэраг экскурсій чакаецца і ў прысталіччы. Гісторык Ігар Мельнікаў правядзе заслаўчан і гасцей старажытнага горада па савецка-польскай мяжы ля Заслаўя 1921–1941 гг. Протаіерэй Павел Чысцякоў запрашае ў Сёмкаў Гарадок на экскурсію па царкве ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы. Чакае наведвальнікаў і сядзібна-паркавы комплекс ў Сёмкаве. Гід Таццяна Хамянкова абяцае, што падчас яе экскурсіі можна будзе не толькі наведаць сядзібна-паркавы комплекс апошняга менскага ваяводы, але і паба-

чыць унікальную пліту памяці яго бацькоў, пачуць радкі з паэмы Міхала Дудзінскага «Палац у Сёмкаве», а таксама даведацца, якім чынам Сёмкава звязана з жыццём і творчай дзейнасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

А калі зазірнуць у краязнаўчы куток Сёмкаўскай сярэдняй школы, то можна пабачыць там макет сядзібнага дома апошняга менскага ваяводы Адама Хмары, макет касцёла ў в. Дубрава, фундатарам якога ён з’яўляўся, і ўнікальныя артэфакты, знойдзеныя падчас раскопак на тэрыторыі сядзібы. І, канечне, вам абавязкова раскажуць гісторыю населенага пункта і ваколіц.

Больш інфармацыі – на сайце фэста festguides.by.

Часам мы нават не ўяўляем, наколькі багатая гісторыя тых месцаў, дзе мы жывём, працуем ды звыкла бавім свой час. Адкрыйце для сябе сваю малую радзіму!

Святлана ВАШЧЫЛА

Оставить комментарий: