Официально

Регион

Траекторыя спадарожніка вызначана

Прыярытэтнай задачай для прысталічнага бізнесу, прамысловасці і сельскай гаспадаркі па-ранейшаму застаецца рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Дадзеную тэму абмеркавалі ў Заслаўі.  Кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў сустрэліся з інфармацыйнай групай Мінскага раённага выканаўчага камітэта.
 
Пытанняў і праблем, зразумела, шмат, але ўсе яны маюць адзіны фундамент – рацыянальнае выкарыстанне тых рэсурсаў, якія нам дае прырода, іх захаванне і прымнажэнне. Іван Крупко падкрэсліў: «Зямля павінна мець гаспадара. Паўсюль павінен быць парадак: у сябе дома, у двары, на вуліцы, на прадпрыемстве і навакольнай тэрыторыі. І не важна – гэта арганізацыя прыватнай  формы ўласнасці ці дзяржаўнае прадпрыемства».
 
Іван Іванавіч нагадаў прысутным аб неабходнасці мець кожнаму суб’екту гаспадарання экалагічны пашпарт. Наяўнасць дадзенага дакумента здыме многія пытанні.  Старшыня Мінскага райвыканкама таксама адзначыў, што перад кіраўнікамі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў пастаўлены задачы першачарговай важнасці: рэнтабельная дзейнасць, своечасовая выплата заработнай платы, кантроль разліку за энерганосьбіты, іх рацыянальнае выкарыстанне, а таксама навядзенне парадку на зямлі.  Што да перспектыў развіцця непасрэдна Заслаўя, дык работа  павінна быць арганізавана па чатырох асноўных кірунках: ачышчальныя збудаванні (з прыцягненнем інвестараў), граматная сістэма водаадвядзення, пачынаючы з асноўных магістралей, транспарт і будаўніцтва шпіталя.
Інспектар Мінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Леанід Ісачанка адзначыў, што ў некаторых населеных пунктах злабадзённай застаецца праблема вывазу смецця, яго паасобнага збору, абкошвання тэрыторый вытворчых аб’ектаў і абочын дарог.
 
Старшыня Заслаўскага гарвыканкама Святлана Карташова нагадала, што горад Заслаўе займае 1869 гектараў, у ім пражываюць 16 320 чалавек. Вядуць сваю дзейнасць больш за 600 прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці, сярод якіх 70 – прамысловыя. Безумоўна, павышаная ўвага з боку кіраўнікоў павінна ўдзяляцца своечасовай выплаце заработнай платы згодна з заканадаўствам. На сённяшні дзень запазычанасць перад работнікамі мае ППУП «БМУ Энергатэхсэрвіс», астатнія прадпрыемствы і арганізацыі разлічыліся своечасова. 
 
Заслаўе сёння мае  статус  горада–спадарожніка Мінска, гэта вялікі плюс для жыхароў і яго дынамічнае развіццё ў будучым.  Дзякуючы кіраўнікам многіх прадпрыемстваў з’яўляюцца новыя дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, лядовыя каткі, устаноўлены помнік у гонар князя Ізяслава, адноўлена вадасвятная крыніца. Але наперадзе яшчэ больш глабальныя задачы. Горад даўно мае патрэбу ў мадэрнізацыі  і будаўніцтве ачышчальных збудаванняў, магістральных сістэм водаадвядзення. Не менш актуальным застаецца і пытанне будаўніцтва шпіталя. Плануецца, што гэта будзе ўстанова аховы здароўя з афтальмалагічным цэнтрам. Дадзены архітэктурны праект уключаны ў абласную інвестыцыйную праграму і знаходзіцца на стадыі экспертызы.
Яшчэ адну важную задачу для горада акрэсліў старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко. У Заслаўі павінна быць свая транспартная база. Безумоўна, асноўныя напрамкі руху забяспечаць сталічныя маршруты, але горад павінен мець і свой транспартны парк, каб людзям больш зручна было дабірацца да сталіцы, Бараўлян альбо Атоліна. Гэта адны з асноўных раённых артэрый.
Дні інфармавання ў фармаце дыялогу даказваюць  сваю эфектыўнасць, таму кіраўнік раёна і надалей будзе практыкаваць сустрэчы з працоўнымі калектывамі і жыхарамі прысталічча, каб раён змог максімальна выканаць задачы, пастаўленыя на 2018 год. 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter