Официально

Регион

Сінтэз мастацтва і музыкі

Зусім нядаўна  ДУА «Заслаўская
дзіцячая школа мастацтваў» адсвяткавала 30-годдзе 
стварэння  мастацкага аддзялення.                                           
    
Трыццаць год з дня нараджэння… Гэта многа ці мала? Час мае дзіўную здольнасць: ён рэагуе на актыўнасць асобнага чалавека і калектыву людзей, якія робяць агульную справу, афарбоўваецца ў іх пачуцці і эмоцыі, напаўняецца маленькімі і вялікімі справамі, якія яны робяць. Увесь гэты час калектыў мастацкага аддзялення пад мудрым кіраўніцтвам дырэктара школы Валерыя Шкурскага самааддана працаваў «душой і пэндзлем», каб атрымаць тыя высокія вынікі, якія былі агучаны на гэтым надзвычайным фэсце мастацтва і музыкі. Сёння мастацкае аддзяленне налічвае 160 вучняў. Яно мае вядомасць не толькі ў роднай Беларусі, але і далёка за яе межамі: дыпломы пераможцаў прыходзілі ў школу з міжнародных конкурсаў юных мастакоў, якія праводзіліся ў Польшчы, Славеніі, Чэхіі, Расіі.
 
Свята пачалося з адкрыцця выставы навучэнцаў мастацкага аддзялення школы. Дырэктар школы Валерый Шкурскі шчыра павітаўся з прысутнымі і даў слова  гасцям мерапрыемства. Былы дырэктар школы Мячаслаў Сівіцкі расказаў пра стварэнне мастацкага аддзялення ў 1987 годзе, прыгадаў гады яго станаўлення, цяжкасці і здабыткі, першых настаўнікаў Уладзіміра Крываручку і Ігара Пярэрву. Потым са словамі віншавання і добрымі пажаданнямі выступіла вядомая мастацтвазнаўца, заслаўчанка Таццяна Гаранская, а таксама старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава.
 
Пасля знаёмства з выставай усе прысутныя былі запрошаны ў канцэртную залу школы.  Утульнае памяшканне запоўнілі госці, якія прыйшлі, каб павіншаваць юбіляраў са святам і адзначыць высокія дасягненні трыццацігадовай працы мастацкага аддзялення. Сярод іх былі і ганаровыя госці: старшыня Заслаўскага гарвыканкама Святлана Карташова, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага райвыканкама Вікторыя Старавойтава, кіраўнік справамі Заслаўскага гарвыканкама Маргарыта Канавалава, вядучы метадыст па дзіцячым школам мастацтваў ДУ «Мінскі раённы цэнтр культуры» Вольга Мялешка і інш.   Шмат добрых слоў і падарункаў,  грамат і дыпломаў атрымалі ад гасцей настаўнікі аддзялення: Алена Тукач   узнагароджана Пахвальнай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама; Ліліяне Гудавай уручана Падзяка старшыні Мінскага райвыканкама; загадчык мастацкага аддзялення Ларыса Сакалова і выкладчык Таццяна Мядзведзь узнагароджаны Ганаровымі граматамі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага райвыканкама.  Каштоўнымі падарункамі ад Мінскага раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”  ўзнагароджаны  настаўнікі: Алена Тукач, Вольга Каўпаева, Ганна Гегеня. Радасцю свяціліся вочкі адзначаных граматамі юных таленавітых мастакоў: Міхаіла Кралько, Сафіі Харчанкі, Савелія Казлоўскага, Ангеліны Кедрык, Юліі Хаванскай і інш. 
 
Цікава, што свята праходзіла пад назвай «Мастацтва і мецэнацтва».  І гэта не проста так: у Заслаўі жыве шмат кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія неабыякава ставяцца да культурнага выхавання будучага пакалення заслаўчан. Яны дапамагаюць школе фінансавымі і іншымі сродкамі. Таму ў зале сярод ганаровых гасцей знаходзіліся  кіраўнікі  прадпрыемстваў - мецэнатаў:  Валерый Комар (дырэктар ААТ «ПМК-42»), Анатоль Макарчук (дырэктар ТАА «Заслаўебудіндустрыя»), Віктар Касцюкевіч  (дырэктар УПТК «Мінскводбуд»), Яўген Гайчук (дырэктар ТАА «Могас»), Сяргей Вечар (дырэктар ДУП «Заслаўскае ПД»), Уладзімір Яноўскі (дырэктар ІП «Косвік»), Сяргей Навіцкі (генеральны дырэктар ТАА «Хенкель Баўтэхнік»), Сяргей Цішкевіч (дырэктар ВК ТАА «Літапласт»), Аляксей Лісоўскі (дырэктар прадпрыемства «Фаварыт Максі Буд»), Юрый Жалняркевіч (дырэктар ТАА «Люкс Візаж»),  Уладзімір Хасіневіч (дырэктар УП «Справа-Груп»), Алег Лопыр (дырэктар ДП «Мінрайцепласетка»).
 
Афіцыйную частку мерапрыемства завяршыў грандыёзны канцэрт. Музычнае віншаванне стала цудоўным падарункам мастакам ад музыкантаў школы. Слухачы былі ўражаны высокім узроўнем майстэрства «Брас-квінтэта» (кіраўнік — Віталь Шкурскі) і народнага аркестра настаўнікаў школы «Каданс» (кіраўнік — Мацвей Сяргееў), якія не аднойчы былі лаўрэатамі абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў і фестываляў. Сапраўдную асалоду прысутныя атрымалі ад песень у выкананні Алега Кезіка і Марыі Кедрык, якія напоўнілі залу непаўторным гучаннем вакала… 
 
Непаўторны свет музыкі і мастацтва ажыўляе, ачышчае, адухаўляе і надоўга застаецца ў чалавечай душы, напаўняючы радасцю і унутранай гармоніяй.  
       
Святлана БЫКАВА, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі        
 

 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter