Выборы-2018

 

Официально

Регион

Праяўляць увагу і клопат пра людзей

Дзейнасць раённага Савета дэпутатаў пастаянна ў полі зроку жыхароў рэгіёна. І гэта зразумела. Дэпутат заўсёды з'яўляўся і з'яўляецца чалавекам, да якога можна звярнуцца па дапамогу. Людзі, асабліва гэта тычыцца сельскіх жыхароў, ідуць да народных выбраннікаў, калі трэба вырашыць тое ці іншае жыццёвае пытанне. Больш падрабязна пра дэпутацкі корпус Міншчыны расказвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей ШАБЛЫКА:
 
– Як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка Мінскі раён адзін з самых буйных у рэспубліцы – і па тэрыторыі, і па колькасці насельніцтва. Мясцовыя жыхары імкнуцца сваёй працай прымножыць вытворчы патэнцыял рэгіёна, захаваць яго самабытныя гісторыка-культурныя традыцыі, зрабіць утульным, добраўпарадкаваным і сучасным кутком нашай Радзімы. Значны імпульс у рэалізацыі акрэсленых перспектыў надае дзейнасць мясцовых дэпутатаў, накіраваная на работу з людзьмі, у працоўных калектывах, на вырашэнне паўсядзённых пытанняў грамадзян. 
 
На Міншчыне ў Саветы дэпутатаў усіх узроўняў абрана 310 чалавек, у тым ліку ў раённы – 34, пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню – 267, 8 – абласнога. Дэпутаты аб›яднаны ў раённы, Заслаўскі гарадскі, Мачулішчанскі пасялковы і 18 сельскіх Саветаў дэпутатаў. Таксама на тэрыторыі рэгіёна ажыццяўляюць сваю дзейнасць 2 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
 
Дэпутацкі корпус раённага Савета 27-га склікання – сапраўдныя прафесіяналы, людзі, якія маюць вялікі вопыт у вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем. Тэрмін іх паўнамоцтваў скончыцца ў лютым. Зараз праводзіцца падрыхтоўчая работа да наступнай выбарчай кампаніі. А пакуль дэпутаты праводзяць сустрэчы з насельніцтвам і імкнуцца дапамагчы кожнаму.
 
Каб больш падрабязна даведацца пра іх працу з жыхарамі, чытайце ў наступным нумары «Прысталічча» рубрыку «Справы дэпутацкія».
 
Марына АРЭШКА

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter