Выборы-2018

 

Официально

Регион

Жыццё, распісанае па нотах, або Музыка: пасада і прафесія

Захапленне музыкай для Валерыя Шкурскага – ад яго дзеда Аляксандра Адамавіча, які віртуозна іграў на гармоніку, баяне і акардэоне. Выдатным музыкам быў і бацька Валеры – Пётр Аляксандравіч. 
 
У музычную школу, адзіную тады на ўвесь раён, якая знаходзілася ў Слуцку, Шкурскі-малодшы паступіў, з’яўляючыся шасцікласнікам Лянькоўскай васьмігодкі. Тая навука патрабавала ад падлетка і вынослівасці, і самастойнасці. Дабірацца даводзілася амаль за 20 кіламетраў: тры кіламетры па бездаражы да вёскі Лянькі і 15 – на аўтобусе.
 
Ён хацеў дасканала авалодаць ігрой на баяне ці кларнеце, але аддзялення духавых інструментаў тады яшчэ не было. І Валера выбраў балалайку. А любімы кларнет знайшоў ужо ў арміі, калі хлопца прынялі ў склад ваеннага аркестра. Пасля службы Валерый Шкурскі паступіў у Маладзечанскае музычнае вучылішча. 
 
А ў жніўні 1981 года ён паспяхова вытрымаў экзамены ў Мінскі інстытут культуры, праз тыдзень пабраўся шлюбам з Ганнай Казлоўскай, маладым педагогам Маладзечанскага музычнага вучылішча. Сапраўдная творчая сям’я атрымалася. Сыны таксама сталі музыкантамі. Старэйшы Віталь – артыст дзяржаўнага аркестра «Няміга». Сямейны ансамбль Шкурскіх вядомы далёка за межамі вобласці. Яны сталі пераможцамі абласнога фестывалю і лаўрэатамі ІІІ рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці».
 
У 2004 годзе Валерый Пятровіч узначаліў Заслаўскую дзіцячую школу мастацтваў. З таго часу тут створаны 16 творчых калектываў, чатыры з іх – з ліку выкладчыкаў. Тры калектывы маюць ганаровае званне «ўзорны» і адзін – «народны». У школе прайшло 17 фестываляў пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга. Штогод праводзіцца конкурс маладых выканаўцаў Мінскай вобласці «Заслаўскі сшытак». Гэты пералік можна працягваць яшчэ доўга. Затое пра ўласныя поспехі ды ўзнагароды я ніколі не чуў ад самога Валерыя Пятровіча. Даведваўся толькі ад яго калег ці з афіцыйнай хронікі. Напрыклад, што ён узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Мінскага аблвыканкама, абласнога ўпраўлення культуры. Не выпадкова гараджане выбралі земляка дэпутатам Заслаўскага гарадскога Савета ХХVII склікання. 
 
5 лістапада ў Валерыя Шкурскага шасцідзесяцігадовы юбілей, з чым ад усёй душы віншуе вас, Валерый Пятровіч, калектыў рэдакцыі газеты «Прысталічча».

Міхась ВЯРГЕЙЧЫК

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter