Выборы-2018

 

Официально

Регион

Цікава, весела, з карысцю

 Менавіта так прайшлі восеньскія канікулы ў ДУА «Лугаваслабадская сярэдняя школа». Яны былі насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, якія садзейнічалі ўсебаковаму развіццю вучняў. Спартакіяды і спаборніцтвы, віктарыны і гульні, дыскусіі і круглыя сталы, падарожжы і экскурсіі — педагогі падрыхтавалі для вучняў шэраг займальных спраў. Падчас канікул працавала спартыўная зала, бібліятэка, камп’ютарны клас, былі адчынены дзверы гурткоў і секцый.

Запланаваныя мерапрыемствы прайшлі і за межамі школы, у горадзе Мінску. Дзеці разам з настаўнікамі наведалі музеі і выставы. Прыемна здзівіў адчынены ўлетку Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыі, прадстаўленыя ў музеі, дапамаглі вучням дакрануцца да гісторыі, гераічнага мінулага нашай краіны.

У дзівосны свет міфічных істот, вядзьмарак і прынцэс трапілі вучні школы, якія наведалі выставу з Санкт-Пецярбургу «Вялізныя цмокі» у музеі прыроды і экалогіі Беларусі. Вялізныя пачвары рухалі галовамі, рыкалі, ляскалі зубамі. Дзеці захапіліся рэалістычным выглядам экспанатаў, адчулі сябе нібы ў казцы.

А вось аматарам казак А.С.Пушкіна пашчасціла наведаць выставу «Падарожжа ў Трыдзявятае царства», арганізаваную ў Нацыянальнай бібліятэцы. Героі казак зачаравалі наведвальнікаў сваім незвычайным выглядам. Пасядзець на троне казачнага цара, паслухаць песню вучонага ката, «палятаць» у ступе бабы Ягі — усё гэта было магчыма для гасцей выставы. Таксама юныя знаўцы з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны па казках Пушкіна.

Па-сапраўднаму здзівіла школьнікаў выстава «Васковыя фігуры», што арганізавана ў Доме-музеі І з’езда РСДРП. Героі папулярных фільмаў прадсталі перад наведвальнікамі як жывыя. Цікава было сфатаграфавацца з сапраўдным Джэкам Вераб’ём і Гары Потэрам. Сярод экспанатаў была і царская сям’я. У вучняў была магчымасць пазнаёміцца з Мікалаем ІІ і членамі яго сям’і. Гісторыя ажыла ў гэтых нерухомых васковых фігурах.

Мерапрыемствы, якія аргаізавалі настаўнікі школы, пакінулі вучням прыемныя ўражанні, станоўчыя эмоцыі. І не дзіва, што нашы вучні ўсё больш імкнуцца правесці свой час з карысцю, так, каб засталіся цікавыя фотаздымкі і добры настрой.

 Анастасія ТАРЭНДЗЬ, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы.

 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter