Жатва-2018

 

Официально

Регион

Каб не здарылася бяды

У райвыканкаме прайшло пасяджэнне прэзідыума Мінскага райсавета ветэранаў. Галоўным пытаннем на парадку дня быў аналіз гатоўнасці да зімовага перыяду месцаў пражывання ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх, а таксама ветэранаў працы на прыкладзе Крупіцкай ветэранскай арганізацыі.

Старшыня Крупіцкай ветэранскай арганізацыі Ніна Карнішка паведаміла, што на тэрыторыі сельсавета пражываюць 772 пенсіянеры, з іх тры з’яўляюцца  ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Ветэраны забяспечаны жыллём, дзе ёсць газ, устаноўлены тэлефоны. Пажылых людзей добрасумленна даглядаюць дзеці. Для гэтай катэгорыі грамадзян прадстаўнікі МНС рэгулярна праводзяць заняткі па пажарнай бяспецы. У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з пастановай урада органы мясцовага самакіравання ствараюць назіральныя камісіі. Яны ажыццяўляюць праверкі жыллёвага фонду, праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, а таксама агляд супрацьпажарнага стану жылых дамоў.

Старшыня Крупіцкага сельсавета Марына Астроўка дадала, што ў склад сельсавета ўваходзіць 21 населены пункт, дзе пражывае каля 3000 чалавек. Марына Мікалаеўна адзначыла, што ў ідэале хацелася, каб камісія праводзіла агляд умоў пражывання пенсіянераў хаця б два разы на год і магла афіцыйна выдаваць прадпісанні, што на сёння могуць рабіць толькі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
 
У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел і старшыня Самахвалавіцкай ветэранскай арганізацыі Алена Гусельнікава. Яна паведаміла, што ў населеным пункце пражывае адзін ветэран, але актыўная работа ідзе і з іншымі пенсіянерамі. Пячнога ацяплення ў дадзенай катэгорыі грама­дзян ужо няма, жыллё газіфікавана. А пасля перадала слова партызанцы з Калодзішчаў Іраідзе Іваноўскай. Ёй было ўсяго 14 гадоў, калі пачалася вайна. Яна сама часты госць мясцовай школы. На яе думку, падлеткаў варта актыўна прыцягваць да грамадскай працы. 
 
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Кулеш звярнула ўвагу на новыя формы работы. Пры райкаме створаны маладзёжны савет, сталі практыкаваць сумесныя пасяджэнні з ветэранамі. Акрамя гэтага пажылыя людзі абавязкова прыцягваюцца да сумесных паездак. Па Крупіцкім сельсавеце 17 чалавек на ўліку ў школе і 7 – у дзіцячым садзе. Для іх таксама право­дзяцца сустрэчы. У ходзе акцыі «Нашы ветэраны» да Калядаў і Новага года было закуплена 450 падарункаў ветэранам педагагічнай працы. Сёлета  падобная акцыя прадоўжыцца.  «Наша мэта – каб бясцэнны жыццёвы вопыт ветэранаў  застаўся ў памяці маладога пакалення», – адзначыў дакладчык.
 
Клопат аб прадстаўніках легендарнага пакалення вызваліцеляў, а таксама тых, хто на працягу многіх гадоў умацоўваў дабрабыт роднай зямлі, праяўляе і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дырэктар Валянціна Кузьміч расказала прысутным, што ў кожным сельвыканкаме ажыццяўляецца такое ж узаемадзеянне, як і ў Крупіцкім. Жыллё адзінокіх, інвалідаў і ўдзельнікаў вайны рэгулярна абследуецца падчас рэйдаў з зацікаўленымі службамі. У 2004 годзе, калі ствараўся цэнтр, паўстала пытанне, як пабудаваць работу. Зараз алгарытм яе распрацаваны. Усе  прадпісанні МНС на сённяшні дзень цалкам выкананы. У цэнтры адкрыты два аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў розных узростаў. Усе праблемныя пытанні ў найкарацейшыя тэрміны вырашаюцца з кіраўніцтвам раёна. Прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталій Хахлоў адзначыў  сур’ёзную работу органаў сацыяльнай абароны. За  паўтара года не было складзена ніводнага прадпісання (пратакола). Увага супрацоўнікаў міністэрства накіравана на інфармацыйную работу з насельніцтвам. Да работнікаў сельскіх Саветаў звярнуліся з просьбай неадкладна паведамляць аб правілах парушэння  пажарнай бяспекі.
 
Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня Мінскага абласнога  савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Казімір Чарапкоўскі падкрэсліў, што падобныя пасяджэнні неабходна право­дзіць сумесна – так прасцей вырашаць праблемныя пытанні. Ад імя раённага выканаўчага камітэта выступіў намеснік старшыні Аляксандр Мякіннік, які выказаў удзячнасць  усім прысутным. «Канешне, ёсць некаторыя праблемы, але самае галоўнае – мы працуем  на карысць нашай краіны», – адзначыў ён.
Па выніках дакладаў удзельнікі  пасяджэння прызналі: аб’яднанымі намаганнямі работа і сапраўды праводзіцца вялікая, дасягнуты  годныя вынікі. Тым не менш працаваць яшчэ ёсць над чым. 
 
Марына АРЭШКА

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter