Официально

Регион

Жыццё пад анопальскай зоркай

 Гэтымі днямі мне пашчасціла прысутнічаць на цудоўным свяце, якое ладзілі самі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Анопальскага сельскага дома культуры з нагоды 30-годдзя творчых калектываў — народнага фальклорнага ансамбля “Світанак” і ансамля бытавога танца “Прамень”. 

З дырэктарам дома культуры Нінай Карнішкай (на здымку) мне ўпершыню давялося сустрэцца больш за пяць гадоў таму — жанчына з нашых беларусак, надзвычай прыгожая і таленавітая. Праўда, гаварылі мы тады не столькі пра работу СДК і яго мастацкія калектывы, колькі пра багатую гісторыю Анопаля. Аказалася, да замужжа яна жыла ў райцэнтры Сянно, што на Віцебшчыне. Але за апошнія гады паспела сабраць столькі цікавых матэрыялаў пра вёску, якая стала для яе роднай, што нават карэнным анопальцам многае стала вялікім адкрыццём. Пра гэта можна пачуць з вуснаў Ніны Віктараўны і пабачыць тут жа, у вясковым музеі, які пастаянна папаўняецца новымі экспанатамі. 

Але справай усяго жыцця для дырэктара стала арганізацыя змястоўнага культурнага адпачынку для аднавяскоўцаў. У Сянно яна была самай актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці: спявала, а яшчэ з асаблівым поспехам танцавала. Тут жа зімой працавала аператарам газавай кацельні, а летам вагаўшчыцай у мясцовым калгасе. Але жанчына заўседы дзівілася і не магла зразумець: чаму ў мясцовым клубе не могуць рэалізаваць свае таленты аматары песень і танцаў? 

Узялася за справу самастойна, з натхненнем, і сярод аднавяскоўцаў знайшлося 7 жанчын, талент якіх, дзякуючы Ніне, хутка зазіхцеў на вясковых падмостках. 

Падтрымаў і прафкам калгаса — ім дазволілі правозіць  рэпетыцыі ў мясцовым клубе. Спатрэбілася музычнае суправаджэнне. Тут Ніне Віктараўне параілі: на баяне іграе і выдатна спявае загадчыца мясцовай бібліятэкі Людміла Лютаровіч. Яна гатова дапамагчы. З таго часу і пачалося вялікае сяброўства дзвюх жанчын-энтузіястак. Фармальна кіраўніком танцавальнага ансамбля лічыцца Ніна Віктараўна, фальклорнага — Людміла Генадзьеўна. Але яны не дзеляць абавязкі, а робяць усё разам, і галоўнае — з душой і поўнай аддачай сіл. Таму і поспех ім спадарожнічае не толькі ў Прысталіччы, але і падчас выступленняў у іншых рэгіёнах рэспублікі. 

Праўда, Ніне Віктараўне любімай справай давялося год займацца, як кажуць, на голым энтузіязме. Яна была арганізатарам рэпетыцый і выступленняў, сама спявала і танцавала, пісала сцэнарыі, аздабляла іх уласнымі вершамі, вяла канцэртныя праграмы. На адным з адказных мерапррыемстваў яе здольнасці былі па-сапраўднаму ацэнены. Пасля чаго і пасаду прапанавалі маці траіх дзяцей, якая да таго ж паступіла на завочнае аддзяленне  Мінскага культасветвучылішча (цяпер — каледж мастацтваў) і паспяхова закончыла яго.

За 30 гадоў дзе толькі ні выступалі яе калектывы “Світанак” і “Прамень”. Двойчы трымалі творчую справаздачу на другой радзіме Максіма Багдановіча — у Яраслаўлі. Шэсць танцавальных пар і пяцёра харыстаў здзівілі сваімі здольнасцямі грамадзян Германіі. Апошняя “замежная” паездка з поспехам прайшла ў Чабаксарах. З 1992 года “Світанак”  носіць званне народнага ансамбля. 16 гадоў побач з Нінай Віктараўнай працуе яе дачка Людміла Цішкевіч — мастацкі кіраўнік. Акампаніятар на баяне — яе зяць Яўген Цішкевіч. Другі акампаніятар на кантрабасе — Андрэй Таболіч. 

Па завяршэнні цудоўнага канцэрта ўсім удзельнікам калектыву былі ўручаны ўзнагароды і падарункі. Так, ганаровыя граматы Мінскага райвыканкама атрымалі Ніна Карнішка і Людміла Лютаровіч, падзякі — Людміла і Яўген Цішкевічы, Андрэй Таболіч. Іх уручыла загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага райвыканкама Таццяна Гур’ева. Узнагароды, падарункі калектывам і ўдзельнікам былі ўручаны ад адміністрацыі і прафкама ААТ “Рапс”, прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры Мінскага раёна, раённага цэнтра культуры, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і арганізацыі ветэранаў.

Міхась ВЯРГЕЙЧЫК, фота аўтара

 Пастскрыптум  

Жыхарка Анопаля Ніна  Карнішка ў асяроддзі народных талентаў Мінскага раёна — асоба неардынарная: яркая, тэмпераментная на сцэне і  тонкая, ранімая па-за ёй. Моцная ў жыцці, што даказвае яна сама  і яе шматлікая сям’я. Выхаваная на культурных фальклорных  традыцыях беларускай зямлі, яна не абдзелена іскрай дараванага ёй прыродай таленту. Сведчанне таму — пранікнённыя вершы, у якіх без перабольшвання гучыць яе душа і музыка роднага краю.

Ніна Карнішка стала пераможцай міжнароднага конкурсу славянскіх народаў “Rozh ladi-2014”, які прайшоў па лініі ЮНЕСКА ў Польшчы. 

«Вторая молодость»

Сидишь такая тихая, 

задумчиво спокойная,

А может быть грустишь о том, 

что так летят года.

Ну что же так печалиться, 

ведь жизнь не кончается,           

Хоть стоит призадуматься 

о прошлом иногда. 

И пусть дожди и вьюга, 

на сердце часто туго.

И тонкие морщинки уже легли у глаз.

Ты не грусти, подруга, и не гляди угрюмо.

Ведь у тебя же молодость вторая началась.   

Давно ль девчонкой бегала 

ты по лужку зеленому, 

Венки плела, срывала ты нежнейшие цветы.

И на ромашки белые с улыбкой затаенною

Глядела, будто верила, 

что сбудутся мечты. 

И пусть года летят твои, 

судьбою не обижена,

Хотя и потрепала жизнь 

тебя со всех сторон.

Но гордой, независимой тебя, 

подруга, вижу я.

Твой возраст ведь не осень, 

 

а бархатный сезон.  

 

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter