Прысталiчча

Газета Минского района

У Заслаўі абсталявалі новую варкаўт-пляцоўку



 На мінулым тыдні ў Заслаўі  з’явілася новая варкаўт-пляцоўка. Яе ўстанавілі на тэрыторыі Заслаўскай гімназіі.

 “Цяпер у нас тут чэргі, -- кажа дырэктар навучальнай установы Аляксандр Аляксандравіч Даманаў.  -- Трэнажоры запатрабаваныя і на ўроках, і на перапынках. А ў пазашкольны час і на выхадных сюды прыходзяць бацькі з дзецьмі”.

На пляцоўцы з гумовым пакрыццём устаноўлена некалькі трэнажораў на розныя групы мышцаў. Месца тут сапраўды зручнае: гімназія знаходзіцца ў цэнтры вялікага жылога комплексу, таму  варк-аўт тут будзе запатрабаваны.

У горадзе такіх пляцовак ужо некалькі: на тэрыторыі школ і ў мясцовым парку. Паводле слоў старшыні Заслаўскага гарвыканкама Святланы Карташовай, варкаўт-пляцоўкі абсталёўваюцца ў рамках праекта “Горад Заслаўе -- здаровы горад” руху  «Здаровыя гарады, раёны і пасёлкі», што рэалізуюць тут з 2016  года.

“В городе большое внимание уделяется популяризации здорового образа жизни . И сейчас в соответсвии с программой проекта мы устанавливаем тренажёры на территории всех учебных заведений, чтобы школьники и молодёжь больше времени уделяла физической активности на свежем воздухе. Мы очень благодарны за содействие спонсорам города, которые поддержали это направление”,  --  адзначыла Святлана Пятроўна.

Ініцыятыва «Здаровыя гарады, раёны і пасёлкі» прадугледжвае ўзаемадзеянне розных устаноў і арганізацый, што рэалізуецца праз шматлікія мерапрыемствы. Паводле дадзеных даследвання, якое  праводзілася ў 2016--2017 гадах, больш за 40% насельніцтва нашай краіны знаходзіцца пад уплывам  адразу трох і нават болей шкодных для здароўя фактараў. Гэта курэнне, недастатковае ўжыванне гародніны ці садавіны, залішняя вага, высокі  артэрыяльны ціск і нізкая фізічная актыўнасць. Між тым апытанне, якое праводзілася ў гарадах- удзельніках руху, паказала, што рэалізацыя адпаведных умоў, у тым ліку абсталяванне месцаў для заняткаў фізічнай культурай,  паступова зніжае ўплыў гэтых фактараў.

 

 Анна Галковская 

Оставить комментарий: