Службы региона

Без очередей и долгого ожидания

С 27 ноября 2018 года начала свое функционирование обновленная служба «одно окно» Минского районного исполнительного комитета. Какие...

Без дыма и огня

Как показывает статистика, с начала этого года в пристоличном районе наблюдается рост числа пожаров и погибших от огня. Зачастую виновны сами...

Об обязательном медосмотре при заключении трудового договора

В соответствии с п. 6 ч. 1 ст. 26 Трудового кодекса Республики Беларусь (далее - ТК) при заключении трудового договора наниматель обязан...

8 лет тюрьмы за мошенничество в особо крупном размере

Прокуратурой Минского района поддержано государственное обвинение по уголовному делу по обвинению 36-летнего гражданина Российской Федерации Л.,...

Поножовщина на почве несовпадения политических мнений

Вступил в силу приговор, вынесенный гражданину Украины, осужденному за совершение преступления против жизни и здоровья человека. Осужденному М. 32...

Иван Кузьменко: Каждая поездка зимой – это маленький экзамен

Погода в пристоличье сейчас одинаково не устраивает и любителей настоящей зимы, и тех, кто предпочитает тепленькие деньки. Холодно, неуютно, а...

Заслаўская паэзія бруіцца крыніцамі

 На XXV Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая на мінулым тыдні аб’яднала пад дахам НВЦ «БелЭкспа» 360 экспанентаў з 32 краін, шырокаму колу чытачоў была прадстаўлена кніга «Нашчадкі Рагнеды» 56 юных аўтараў з Заслаўя. Гэты калектыўны зборнік дзіцячай літаратурнай творчасці, выдадзены пры падтрымцы Заслаўскага гарвыканкама і тамтэйшых прадпрымальнікаў, выклікаў жывы інтарэс прысутных.

«Нашчадкі Рагнеды» – другі калектыўны зборнік літаратурнай творчасці і выяўленчага мастацтва юных жыхароў Заслаўя. Першы – «Струмені заслаўскай крынічкі» – выйшаў у 2016 годзе. У бездакорна прыгожае каляровае выданне на мелаванай паперы ўвайшлі вершы, казкі, эсэ, замалёўкі вучняў трох сярэдніх навучальных устаноў горада і ўдзельнікаў дзіцячага літаратурнага клуба «Ізяслаўцы» пры Заслаўскай гімназіі. Як і першы зборнік, кніга багата аздоблена цудоўнымі малюнкамі выхаванцаў мастацкага аддзялення Заслаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Зборнік выйшаў у выдавецтве «Чатыры чвэрці».

Старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Анатольеўна Быкава, ініцыятар стварэння і ўкладальнік зборніка, на прэзентацыі аддзячыла ўсім тым, хто дапамог са зборам матэрыялаў, іх падрыхтоўкай да выхаду ў свет і выданнем. 
 
– Працую з членамі клуба «Ізяслаўцы» пры Заслаўскай гімназіі, дзе з’яўляюся кіраўніком, па меры магчымасці – з іншымі юнымі творцамі, якіх заўважаю на шматлікіх конкурсах. Выкарыстоўваю ўсе магчымасці, каб папулярызаваць творчасць заслаўскай моладзі. Упэўнена, што неўзабаве свет пабачыць і трэці зборнік літаратурнай творчасці заслаўскіх юнакоў і дзяўчат, – адзначыла Святлана Анатольеўна Быкава.
 
Прэзентацыя была б непаўнавартаснай без юных аўтараў, з якімі працуе Святлана Анатольеўна. Маладыя таленты з Заслаўя прадэкламавалі публіцы свае творы, якія ўвайшлі ў калектыўны зборнік. Вершы гучалі кранальна.
 
– Хвалююча і цікава выступаць перад аўдыторыяй, бо гэта магчымасць пабачыць, якую рэакцыю ў людзей выклікае мая творчасць, – падзялілася пасля вучаніца 7 «Б» класа Заслаўскай гімназіі Лізавета Скальская, старшыня дзіцячага літаратурнага клуба «Ізяслаўцы». 
 
Святлана ВАШЧЫЛА

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: