Службы региона

Состоялся VII пленум Минского райкома профсоюза работников АПК

В его работе участвовали и. о. председателя Владимир Юргевич, и. о. начальника управления по сельскому хозяйству и продовольствию Минского...

Зимний рейд по жилому сектору

Главная цель посещения – помочь тем, кто в силу преклонного возраста или физического состояния нуждается в обеспечении безопасных условий...

Главное – исключить формализм

Несмотря на жесткие законодательные меры, бичом и ржавчиной общества остается коррупция. Помните фильм еще советских времен «Взятка»?...

Электробезопасностые праздники

Приближаются Рождественские и Новогодние праздники. Вы хотите украсить электрическими гирляндами, светотехническими приборами натуральные и...

Осторожно - электрический ток.

Уровень жизни белорусских граждан с каждым годом все более приближается к европейскому, что дает возможность населению нашей республики...

«Порядок разрешения земельных споров»

В прокуратуру Минского района систематически поступают обращения граждан по вопросам устранения препятствий в пользовании земельными участками,...

Як у кіно, або Цікавыя гісторыі з жыцця «Цешчы»

Звычайна песні для фільмаў запісваюць не ў жывым выкананні, а ў студыі. Не планавалі парушаць агульнапрынятую практыку і стваральнікі многасерыйнай стужкі «Анёл-захавальнік». Але тут народны жартоўны калектыў «Цешча» з Ратамкі, які запрасілі здымацца, заспяваў на кінападмостках... Расійскі рэжысёр Максім Дзёмчанка літаральна аслупянеў ад прыгожага каларытнага выканання, а потым выдыхнуў: «Іх запісваем ужывую».
 
Сітуацыя амаль што ўнікальная. Але штосьці падобнае здаралася з «Цешчай» неаднойчы. Яшчэ адзін вядомы расійскі рэжысёр Станіслаў Назіраў, пачуўшы, як калектыў зацягнуў сваю вясельную песню на здымках фільма «Вось гэта каханне!», скокнуў да артыстаў, пачаў іх абдымаць і нават частаваць каньяком. «Цешчы» споўнілася 25! Якіх толькі неверагодных гісторый, словам, як у кіно, не здаралася з артыстамі! Адно застаецца нязменным: яны, непасрэдныя і шчырыя, запатрабаваны заўсёды і ўсюды – 
у кіно, на тэлебачанні, шматлікіх канцэртных пляцоўках.
 
У 2013 годзе народны жартоўны гурт прайшоў кастынг рэйтынгавай расійскай праграмы «Хвіліна славы». На песню «Каханню капец» Сяргея Міхалка ратамскія таленты падрыхтавалі вакальна-тэатральны нумар. Артысткі не толькі спявалі, але і паказвалі арыстакратак, якія далікатна абмахваліся веерам і, канечне, размаўлялі па-французску. Данеслі і свой пасыл – каханне працягваецца ў дзецях. Масквічы былі ў захапленні. 
 
– Калі я пабачыў «Буранаўскіх бабуль» (прадстаўлялі Расію на папулярным конкурсе «Еўрабачанне». – Аўт.), мне стала вельмі сумна, што не мы першыя паказалі, як можна спалучаць фальклор з сучаснай эстраднай музыкай. У мяне да іх выступлення была праграма, – успамінае мастацкі кіраўнік народнага жартоўнага гурта «Цешча» Мікалай Рабычын. – Спявалі і танцавалі з калектывам пад Фрэдзі Мэрк’юры і Beyonce. Падумаў тады, чаму ў нас няма такіх спонсараў, як Віктар Дробыш…
 
Так, «Цешча» з самага пачатку вылучалася сваёй неардынарнасцю, стварала ні на што не падобны матэрыял. А кожнае яе выступленне заваёўвала новых прыхільнікаў сярод усіх катэгорый насельніцтва.
 
Першы кіраўнік «Цешчы» Валерый Кусцінскі даў гурту назву, а разам і філасофію: паказваць у творчасці, што цешчы бываюць добрымі, руплівымі, лагоднымі жанчынамі, як маці. Ён жа запрасіў у калектыў мясцовых таленавітых самадзейных артыстак, якія сапраўды мелі сацыяльны статус цешчаў. Малады акцёр тэатра і кіно Мікалай Рабычын, які ў свой час шукаў працу ў раёне і атрымаў месца ў Ратамскім СДК, падарыў «Цешчы» вельмі яркі і запамінальны рэпертуар. Ён аб’яднаў любоў да беларускай песні і прыпеўкі з гумарам, сцэнічнай гульнёй, танцам і лялечнай інтэрмедыяй.
 
Канцэртная праграма «Кірмашовыя прыгоды» стала першай. З ёй і паехалі на Траецкі фэст у 1998 годзе. Гэта быў ашаламляльны поспех. Глядач быў у захапленні ад таго, як удала спалучылі песню, ляльку і харэаграфію. Адразу пачалі ламаць галаву над новымі нумарамі. Для «Цешчы» сталі пісаць такія таленавітыя аўтары, як Іван Чэркас, Галіна Собалева, Алесь Гарбуль, кампазітар Алесь Шыла. З тае пары і паняслося... Канцэрты, у тым ліку і за межамі краіны, кіна- і тэлездымкі... Найлепшым доказам запатрабаванасці калектыву сталі ўзнагароды на абласных святах і рэспубліканскіх конкурсах. За плячыма гурта дэбюты ў тэлеперадачах «Контуры», «Добрай раніцы, Беларусь», «Сталічны рэгіён», «Мы родам з СССР» і іншых. Артысты нават віншавалі ўсю краіну з Калядамі і Масленіцай па тэлебачанні. Па-асабліваму палюбіла ратамскія таленты кінакамера. Палюбавацца на «Цешчу» можна ў такіх стужках, як «Сэрца без замка» (Расія), «Хлопец без адраса» (Расія), «Гаспадар ці Шэрыф» (Расія), «Кастусь Каліноўскі» (Польшча). 
Дарэчы, дзверы ў вялікае кіно «Цешчы» таксама адкрыў Мікалай Рабычын, вельмі харызматычны і паспяховы акцёр. Яго фільмаграфія, уявіце, налічвае больш за 80 стужак! 
 
Апошнім часам творчы калектыў абнавіўся, але не здрадзіў сабе: дорыць людзям добры настрой і ўсмешку. Адным словам, «Цешча» ў свае 25 працягвае быць запатрабаванай і збірае поўныя залы, у якіх абавязкова знаходзяць пачэснае месца былыя ўдзельніцы калектыву. 
 
Чвэрць стагоддзя – дарога доўгая, складаная і цікавая. «Цешчы» на яе творчым шляху шчасціць на добрыя знаёмствы. За 25 гадоў творчай працы ў калектыву з’явілася шмат аднадумцаў, сяброў і адданых прыхільнікаў. 
 
Святлана ВАШЧЫЛА

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: