Выборы-2018

 

Официально

Регион

У Ждановічах славілі Скарыну

Пераможца конкурсу Аліна Васіленка з настаўнікам Ігарам Міхайлавым.

 Сёлета спаўняецца 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню. Да гэтай даты прымеркаваны Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе ў верасні ў старажытным  Полацку.

Месца правядзення свята абрана не выпадкова. Справа ў тым, што менавіта ў гэтым горадзе ў свой час жыў і працаваў вялікі асветнік і гуманіст Францыск Скарына. Тут у 1517 годзе ён надрукаваў свой "Псалтыр", які і паклаў пачатак выданню друкаваных кніг на тэрыторыі сучаснай Беларусі. 

Своеасаблівай данінай павагі першадрукару стане рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка". Арганізатарам выступіла кіраўніцтва нашай краіны пры ўдзеле некаторых міністэрстваў і ведамстваў, а таксама грамадскіх і дабрачынных арганізацый. Было вырашана, што згаданае мерапрыемства пройдзе ў тры этапы — на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях, а ўдзел  у ім прымуць навучэнцы сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў ды іншая моладзь, не абыякавая да духоўнай спадчыны продкаў.

Па сутнасці,  конкурс мае магчымасць ператварыцца ў сапраўднае грандыёзнае мерапрыемства. Ён праводзіцца з мэтай развіцця і выхавання ў падрастаючага пакалення высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання.    

Лепшыя прысталічныя чытальнікі.

Што ж датычыць пераможцаў, то яны будуць адзначаны непасрэдна  падчас самога свята — Дня беларускага пісьменства.  

Па ўсёй рэспубліцы ўжо стартаваў першы этап конкурсу — раённы. Безумоўна, і Прысталічча не стала выключэннем. Але перш, чым навучэнцы пачатковых класаў сабраліся ў Ждановічах, "тэст" на выразнае і захапляючае чытанне яны прайшлі ў сваіх школах. Настаўнікі вызначылі для ўдзелу ў конкурсе лепшых навучэнцаў. Педагогі прызналіся, што жадаючых было намнога больш, але  ад кожнай навучальнай установы выбралі толькі аднаго прадстаўніка. Атрымалася 36 хлопчыкаў і дзяўчынак. Падчас выступлення адметным было не толькі хваляванне ўсіх удзельнікаў, але і арыгінальныя разнастайныя касцюмы: дзяўчынка ў вобразе хітрай лісіцы, хлопчык у вопратцы вайскоўца з драўляным аўтаматам за плячыма і маленькая жнейка з сярпом, якая нібыта толькі што пакінула жытнёвы палетак… Кожны стараўся звярнуць на сябе ўвагу як адзеннем, так і рашучым настроем, асабліва членаў журы на чале з вядучым спецыялістам аддзела адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама Антанінай Рагіла. Радавала і тое, што  сярод саміх юных чытальнікаў панавала атмасфера таварысцкасці, узаемнай дапамогі і шчырага сяброўства, нават пасля агучвання вынікаў конкурсу — у лік пераможцаў, безумоўна, патрапіў не кожны.

Стараліся не толькі чытальнікі, а і арганізатары конкурсу: яны падрыхтавалі атрыбутыку, якая ў той ці іншай ступені адлюстроўвала тэматыку мерапрыемства. Напрыклад, выява кнігі з партрэтам Францыска Скарыны, а таксама розны хатні рыштунак і штосьці падобнае да сялянскай печы.  Сцэну ўпрыгожылі выразаныя з паперы вялізныя белыя літары, з якіх склалася назва конкурсу — "Жывая класіка". Вершамі знакамітых беларускіх аўтараў маленькія грамадзяне нашай краіны славілі Францыска Скарыну, родную зямлю і любімую Бацькаўшчыну.

Не абыйшлося і без кур'ёзаў: здарылася так, што адразу тры ўдзельнікі конкурсу выйшлі на сцэну з адным і тым жа вершам, але гэта ніякім чынам не паўплывала на рашэнне журы падчас падвядзення вынікаў.   

1-е месца было прысуджана вучаніцы 3 "Б" класа ўстановы адукацыі "Буцавіцкі ВПК д/с-СШ" Аліне Васіленка (настаўнік Ігар Міхайлаў). Дзяўчынка прадставіць Мінскі раён на абласным этапе конкурсу.

2-е месца раздзялілі паміж сабой вучань 3 "А" класа ўстановы адукацыі "Бараўлянская сярэдняя школа № 2" Захар Прыбыш (педагог Анжаліка Цыганкова) і навучэнец 3 "В" класа ўстановы адукацыі   "Ждановіцкая сярэдняя школа" Максім Сушынскі (педагог Таццяна Котла).

3-е месца прысуджана вучаніцы 

3 "А" класа ўстановы адукацыі  "Міханавіцкая сярэдняя школа" Валерыі Кернажыцкай (педагог Ірына Барадун) і вучню 3 класа ўстановы адукацыі  "Навасельская сярэдняя школа" Дзмітрыю Сілюку (педагог Ларыса Церашчук).

Заахвочвальнымі ўзнагародамі адзначылі наступных чытальнікаў: Івана Ціханенку, Мацвея Герасімовіча, Вікторыю Меляшкевіч, Еву Махнач і Мікіту Беразуна (яны прадставілі Паперню, Сеніцу, Чурылавічы, Чачкава і Замасточча). Да ўдзелу ў конкурсе дзяцей рыхтавалі педагогі:  Ніна Кіркоўская, Наталля Прыбыш, Надзея Сінкевіч, Вольга Цівунова і Наталля Бурдыка.

Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама і падарункі, падрыхтаваныя раённым грамадскім аб'яднаннем "Белая Русь". 

Алег СМАЛЯКОЎ

  Фота аўтара 

    

 

Комментарии:

07.05.2017 23:53 Наталья:

Уважаемый Олег Смоляков! В Вашей статье присутствуют некоторые неточности. Вы неверно указали учреждения образования обладателей дипломов конкурса. А также неверна информация об оформлении сцены: большинство указанных Вами декораций подготовлены участниками конкурса, а не организаторами.

09.05.2017 17:27 Елена:

2-е месца  вучань 3 "А" класа ўстановы адукацыі "Бараўлянская гiмназiя" Захар Прыбыш (педагог Анжаліка Цыганкова)

10.05.2017 19:58 Наталья:

Неверно указано и учреждение образования победительницы - 1-е место у Боровлянской средней школы №2.

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений!
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке:

Поделиться ссылкой вКонтакте
Поделиться ссылкой в Twitter