Службы региона

Состоялся VII пленум Минского райкома профсоюза работников АПК

В его работе участвовали и. о. председателя Владимир Юргевич, и. о. начальника управления по сельскому хозяйству и продовольствию Минского...

Зимний рейд по жилому сектору

Главная цель посещения – помочь тем, кто в силу преклонного возраста или физического состояния нуждается в обеспечении безопасных условий...

Главное – исключить формализм

Несмотря на жесткие законодательные меры, бичом и ржавчиной общества остается коррупция. Помните фильм еще советских времен «Взятка»?...

Электробезопасностые праздники

Приближаются Рождественские и Новогодние праздники. Вы хотите украсить электрическими гирляндами, светотехническими приборами натуральные и...

Осторожно - электрический ток.

Уровень жизни белорусских граждан с каждым годом все более приближается к европейскому, что дает возможность населению нашей республики...

«Порядок разрешения земельных споров»

В прокуратуру Минского района систематически поступают обращения граждан по вопросам устранения препятствий в пользовании земельными участками,...

Рада, раць, рата…

Дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Вольга Астапчук, былы дырэктар ДШМ 
Алег Хмялеўскі, загадчык Ратамскай сельскай бібліятэкі Алена Зубовіч 
і бібліятэкар Ірына Васілюк.
 
Ёсць шмат версій паходжання назвы населеннага пункта Ратамка. Адзін з варыянтаў – калісьці вёска атрымала сваё імя ў гонар уладальнікаў графаў Ратамскіх, выхадцаў з праваслаўных баяр Менскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. Прозвішча іх, у сваю чаргу, мае агульны корань са словам «рада».
 
Таксама варыянт – ад наймення ракі, прытока Свіслачы, а назва воднай артэрыі, у сваю чаргу, – ад беларускага слова «ратаваць». Іншыя версіі – ад слоў «радзімічы», «раць», «ратай» (араты), «ратавішча» (месца размяшчэння памежнага знака-дрэўка з дзідай на канцы), «рата» (пошліна).
 
Ратамка ці Ратам – пад такімі назвамі вёсачка была вядома з XVI стагоддзя. Узнікла тады як мытны пункт паміж Менскам і Заслаўем.
Сёння Ратамка найбольш знакамітая ў краіне і свеце Рэспубліканскім цэнтрам коннага спорту і конегадоўлі. У населеным пункце жывуць больш за 5 тыс. чалавек. Ёсць чыгуначная станцыя, амбулаторыя, гасцініца, Свята-Мікалаеўскі храм, бібліятэка, школа мастацтваў, клуб, пошта, школа, крама, аддзяленні банкаў.
У школьным музеі праходзяць цікавыя экскурсіі
 
Віток у гісторыі
 
Развіццё Ратамкі звязана з будаўніцтвам Лібава-Роменскай чыгункі, канцэсія на пабудову якой была дадзена галоўнаму таварыству расійскай чыгункі ў 1856 годзе. Тады нічога не атрымалася з-за недахопу грошай. Затым канцэсія на будаўніцтва была дадзена інжынеру Карлу фон Меку. Чыгунка была выкуплена казною 1 мая 1891 года. Лінія чыгуначнай дарогі Вілейка – Гомель, якая пралягала праз Ратамку, была адкрыта 1 кастрычніка 1871 года.
 
Тут бываў Максім Багдановіч
 
У гады Першай сусветнай у Ратамцы месціўся Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Тут адкрыўся дзіцячы прытулак для бежанцаў. Вядома, што таварыства аказвала не толькі матэрыяльную дапамогу ахвярам вайны, але і гуртавала вакол сябе дзеячаў Беларускага нацыянальнага руху. Па справах таварыства тут бывалі Максім Багдановіч, Цётка, Зоська Верас. У 1950-я гады ў Ратамцы жыў Віктар Зелязей – удзельнік беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя, адзін з кіраўнікоў арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады. Ён быў блізкім сябрам вядомага пісьменніка і мастака Каруся Каганца.
 
І Шамякін, і Мележ
 
У 1934 годзе ў Ратамцы была пабудавана школа-сямігодка. Падчас вайны яе настаўнікі і вучні сталі гераічнымі абаронцамі Айчыны і працаўнікамі тылу. Новы будынак школы ўзвялі ў 1960-х гадах. А ў старым сёння месцяцца дзіцячая школа мастацтваў і сельская бібліятэка.
 
У навучальнай установе ганарацца тым, што ў свой час сюды прыязджалі вядомыя беларускія пісьменнікі: Максім Танк, Іван Мележ, Іван Шамякін, Янка Брыль, Сяргей Грахоўскі, Анатоль Вярцінскі, Алег Лойка, Рыгор Скрыпка. 
 
Сёння ў школе вучацца 326 дзяцей. Сярод яе выпускнікоў – вядомыя людзі. Аляксандр Цярэшчанка – кандыдат медыцынскіх навук, вядучы тэлеперадачы «Урачэбныя тайны». Сяргей Навіцкі – акцёр тэатра і кіно, здымаўся ў тэлесерыяле «Паскораная дапамога». Аляксандр Курбацкі – прафесар БДУ.
 
Асаблівай увагі заслугоўвае школьны музей, дзе сабрана шмат матэрыялаў, у тым ліку пра Вялікую Айчынную вайну.
 
Артысты з розных куткоў Саюза
 
Дзіцячая школа мастацтваў адкрылася ў 1980 годзе. Спачатку называлася дзіцячай музычнай школай. 36 год яе дырэктарам быў Алег Хмялеўскі. Сёння дырэктар ДШМ – вучаніца Алега Яўгенавіча Вольга Астапчук.
 
На сцэне дзіцячай школы мастацтваў на працягу 30 гадоў выступалі выбітныя выканаўцы – з Белдзяржфілармоніі, артысты з розных куткоў СССР.
 
Бураціна ў бібліятэцы
 
1 верасня 1948 года была адкрыта Ратамская сельская бібліятэка. Першы бібліятэкар – Марыя Яцэвіч. У 1950-м бібліятэку наведаў вядомы беларускі пісьменнік Іван Шамякін. Яго раману «Глыбокая плынь» тут была прысвечана чытацкая канферэнцыя.
Бібліятэка ганарыцца тым, што ў ёй праводзіліся творчыя вечары-сустрэчы з іншымі знакамітымі людзьмі. Такімі, як пісьменнік Сяргей Грахоўскі, каскадзёр кіно Генадзь Чацверыкоў, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Прыгоды Бураціна» Дзмітрый Іосіфаў і г. д.
 
На самым высокім месцы
 
У 1997 годзе быў пабудаваны храм. Будынак узвялі за вельмі кароткі час – 65 дзён. Настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма – Аляксандр Міхейчык. Яму 80 гадоў. Выклікае сімпатыю ўжо нават тым, што ўвесь час гаворыць на добрай беларускай мове. І яго вельмі любяць мясцовыя вернікі.
 
– Нядаўна мы арганізавалі свой сайт. Летам у царкве была адноўлена падлога, – расказаў Аляксандр Міхейчык. – У нас працуе нядзельная школа. Дзеці ездзяць на экскурсіі.
 
6 лістапада – 50 гадоў конезаводу
 
У 1962 годзе ў Мінскім раёне была арганізавана рэспубліканская коннаспартыўная школа. У 1964-м яе дырэктарам стаў Яўген Дзяменцьеў – вялікі аматар коней. Па яго ініцыятыве вясной 1965-га школа была перанесена ў пасёлак Ратамка.
 
Да вайны тут быў калгас, а затым аддзяленне саўгаса «Ждановічы». У спадчыну коннаспартыўнаму цэнтру дасталіся пасляваенныя пабудовы. Адзін з кароўнікаў быў прыстасаваны пад манеж, другія памяшканні – пад канюшні.
 
Дзяменцьеў прапанаваў арганізаваць свой конны завод. У лістападзе 1968 года ён быў афіцыйна заснаваны і названы ў гонар беларускага героя-кавалерыста Даватара. З нагоды падзеі было вялікае свята, на адкрыццё конезавода быў запрошаны сам Пётр Машэраў.
 
«Атамная бамбардзіроўка»
 
За сваю гісторыю аграгарадок перажыў мноства падзей, адна з якіх – стварэнне Заслаўскага вадасховішча. Гісторыя ўзнікнення такога вялізнага штучнага вадаёма адносіцца да пачатку 1950-х гадоў, калі было вырашана пазбавіць Мінск паводак. На месцы будучага вадасховішча знаходзілася вялікае балота, невялічкі торфазавод і вёска Зарэчча, жыхароў якой перасялілі ў іншыя месцы.
 
Праблем пры будаўніцтве было шмат. Сярод самых складаных – ачысціць месца ад балотнага глею. У выніку вырашылі зрабіць магутны выбух. Для гэтага ў Маскве закупілі два вагоны з узрыўчаткай, якую разгрузілі на станцыі Ратамка і схавалі на балоце. У святочны дзень 9 мая 1953 года незвычайнай сілы выбух разарваў цішыню ў раёне вёскі Ганалес. На вышыню трох кіламетраў узняліся ў неба часціцы глею. У Ждановічах адпачывальнікі санаторыя кінуліся шукаць прытулак, падумалі, што адбылася атамная бамбардзіроўка. Аднак разлік выбуху быў такім дакладным, што ў суседнім з месцам будоўлі Заслаўі не па-
шкодзілі ніводнае аконнае шкло.
 
Да 1955 года ўзвядзенне плаціны закончылася, і вадасховішча пачало запаўняцца вадой. Праз паўгода яно набыло сучасны выгляд. На берагах з’явіліся чайкі. Са спецыяльнага самалёта ў ваду запусцілі малькоў сазана, пазней дабавілі і іншыя віды рыбы.
 
Першапачаткова вадасховішча называлася Ганалесам – як вёска, што стаяла на яго беразе. Але памеры новага вадаёма былі велізарныя, таму за ім замацавалася назва Мінскае мора. З ім звязана некалькі легенд і цікавых гісторый. Так, падчас будаўніцтва вадасховішча на Захадзе хадзілі чуткі, што Саветы будуюць пад Мінскам глыбокае вадасховішча для выпрабавання атамных падводных лодак.
 
Таксама існуюць легенды, што на выспах Мінскага мора і дагэтуль можна знайсці рэшткі пабудоў вёскі Зарэчча, якая была затоплена падчас будаўніцтва. Рыбакі і турысты, што пабывалі на астравах, распавядаюць, быццам там захаваліся скляпы, дзе да гэтага часу стаяць закаткі і засолкі зарэчанцаў.
 
Вера КАРАНЕЦ

Оставить комментарий:

Для рекламы используйте доску объявлений! TopInfo.by
Ваше имя:


wink smile tongue biggrin lol closedeyes glare huh sad angry cool unsure ohmy blink shok

        


Введите цифры на картинке: