Прысталiчча

Газета Минского района

З пачуццём павагі да гісторыі



 Напярэдадні дня Кастрычніцкай рэвалюцыі супрацоўнікі  Ждановіцкай сельскай бібліятэкі разам з вучнямі,  настаўнікамі і прадстаўнікамі гарамадскай арганізацыі  правялі невялікі гістарычны экскурс у мінулае. Гэта дапамагло ўдзельнікам мерапрыемства скласці  аб’ектыўную карціну найбольш важных падзей, што  адбываліся ў тыя неспакойныя часы.

Экскурс праводзіла  настаўніца  Ждановіцкай школы Галіна Шушкевіч. Яна расказала, што вялікую ролю ва ўстанаўленні савецкай  улады ў Беларусі адыгралі салдаты  Заходняга фронту. Яна таксама распавяла пра тое, у якіх абставінах адбываліся кастрычніцкія падзеі  на тэрыторыі нашай рэспублікі, і якую ролю адыгрывала Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага, апошняга расійскага цара. Яна месцілася тады  ў  Магілёве.  

Лістапад 1917 года быў вызначальным для лёсу маладой савецкай краіны. Так, з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Першым Усерасійскім з’ездзе сялянскіх  дэпутатаў  быў  створаны  Беларускі  абласны  камітэт. Дарэчы, ён выступаў  за  аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай Федэрацыі. На працягу кастрычніка-лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй  неакупіраванай тэрыторыі нашай краіны.

Значная падзея таго часу — 1  Усебеларускі з’езд, які прайшоў у  Мінску 15—17 снежня 1917г. Галоўным на з’ездзе было пытанне  аб  уладзе. Дэлегаты з’езда вырашылі стварыць са свайго складу  Усебеларускі Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Яму і  перадалі ўсю ўладу ў краі.

Адчувалася зацікаўленасць дзяцей да расказу настаўніцы і вельмі важна, каб урокі даўніны запалі ў сэрцы юных грамадзян, выхоўвалі цудоўнае пачуццё павагі да гісторыі нашай суверэннай Беларусі.                                                                                                      

 Валянціна  Слесарава, бібліятэкар. 

 

Тема : экскурс у мінулае

Оставить комментарий: