Прысталiчча

Газета Минского района

Старадарожскі раён



 ВАЛУН

З ліку гістарычных адметнасцей – даўно вядомы валун-гігант каля Старых Фалічаў. Да валуна прыязджаюць вандроўнікі і турысты, каб дакрануцца да маўклівага сучасніка вялікага ледніка. Валун «прыпоўз» сюды 500 тысяч год таму, калі ледзяны панцыр пачаў паволі рухацца са Скандынаўскага паўвострава. Сіла ледніка была такая, што ён, захапіўшы, валок з сабою разам гіганцкія камяні. Рух гэтай моцнай лавіны спыніўся якраз у межах нашага краю. Камяню пакланяліся многія пакаленні мясцовых жыхароў. Сёння каля яго можна па старажытным звычаі павязаць на бярозку стужачку, загадаць жаданне на шчасце, сфатаграфавацца, паслухаць, як шумяць сосны, выпіць гарачай гарбаты з тэрмаса (побач абуладкаваны пункт адпачынку).

ПРОШЧА

Беларусы і госці краіны часта наведваюць старажытную, нядаўна адноўленую капліцу ў шчыткавіцкай Прошчы. Паводле падання некалі мясцовыя жыхары сустрэлі тут Божую Маці. Прынята браць з сабой адсюль жменьку зямлі, якая быццам бы мае лячэбныя і абарончыя ўласцівасці.

Тема : міншчына дзівосная

Оставить комментарий: